Рус Бел Eng
«Уважаемые посетители! Сайт находится на стадии доработки и наполнения информацией. Приносим свои извинения!»

 

  • Власть
  • О городе
  • Экономика
  • Социальная сфера
  • Администрации районов
  • Витебск туристический
  • Главная / О городе / Достопримечательности / Церкви и костелы Витебска

    Церкви и костелы Витебска

    Комплекс былога трынітарскага кляштара (касцёл 1814 – 1821, кляштарны корпус 1806 г.)

    на скрыжаванні вуліц Леніна і Шубіна.

    Дазвол на будаўніцтва кляштарнага комплекса на свабодных землях Віцебска трынітарыі атрымалі 16 студзеня 1758 г. Драўляны касцёл і манастырскі дом будаваліся 2 гады і былі асвячоны ў канцы 1760 г. Прафінансаваў будаўніцтва віцебскі ваяводскі харунжый Мікалай Рэут. На пачатку XIX ст. на месцы драўляных былі ўзведзены мураваныя кляштар (1806 г.) і касцёл (1821 г.). Касцёл, пабудаваны ў стылі класіцызму, размяшчаўся ў глыбіні забудовы. Перад будынкамі касцёла і кляштара была невялікая плошча. У Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу захоўваецца план і чарцёж касцёла, выкананы епархіяльным архітэктарам А. Портам. Чарцёж не датаваны, але найбольш верагодна, што зроблены ў другой палове 1840-х гг., калі касцёл у 1847 г. быў перададзены праваслаўным.

    Касцёл быў двухвежавы чатырохстоўпны, прамавугольны ў плане. Цэнтральны неф шырэйшы за бакавыя, завершаны паўцыркульнай апсідай. Хоры абапіраліся на 2 квадратныя ў сячэнні слупы. Галоўны ўваход вылучаўся чатырохкалонным порцікам, завершаным трохвугольным франтонам. Яго фланкіравалі двух’ярусныя вежы, дэкараваныя нішамі. Па перыметры ўсяго будынка праходзіў магутны прафіляваны карніз. У інтэр’еры цэнтральны і бакавыя нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Па баках апсіды знаходзіліся дзве сакрысці, з якіх паўночная мела свой уваход.

    Другі раз касцёл трынітарыяў перабудоўваўся ў 1913 г. у сувязі з падрыхтоўкай святкавання 300-годдзя дынастыі Раманавых. Пасля перабудовы касцёл набыў рысы эклектыкі. Галоўны фасад трохнефавага храма вылучаны дзвюма аднаяруснымі чатырохграннымі вежамі-званіцамі з пазалочанымі гранёнымі макаўкамі ў завяршэнні паўсферычных купалаў. Цэнтральны аб’ём дэкарыраваны прысценным чатырохкалонным порцікам з лучковым франтонам. У партале ўвахода размешчана фрэска “Маці Божай”, над парталам – “Тройца”, па баках увахода арачныя нішы з абразамі “Святы прападобны Серафім Сароўскі” і “Прападобная Ефрасіння Полацкая”. Асноўны аб’ём вянчае сферычны купал на цыліндрычным светлавым барабане. Над купалам узвышаецца галоўка на высокай шыйцы. Бакавыя фасады рытмічна члянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У афармленні фасадаў храма выкарыстаны трохвугольныя франтоны, тонкапрафіляваныя карнізы, пілястры, іанічныя капітэлі. Злева ад храма размешчаны будынак Полацка-Аршанскага епархіяльнага ўпраўлення – двухпавярховы, прамавугольны ў плане з вуглавой трох’яруснай вежай пад шатровым дахам. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. З усходняга боку да сабора далучана Свята-Афанасьеўская царква (таксама адноўлена ў 1989 г.) Уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак пад двухсхільным дахам з 3 слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі на кожным схіле. Плоскасці фасада члянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Унутраная малітоўная зала падзелена на 3 часткі шырокімі парабалічнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

    Свята-Уваскрасенская царква

    ХVIII стагоддзе, пачатак ХХІ стагоддзя на скрыжаванні вул.Талстога і вул.Суворава.

    Уніяцкая Уваскрасенская царква адыгрывала важную ролю ў ансамблі Рынкавай плошчы. Храм арыентаваўся алтаром на поўнач, а гадоўным фасадам, як і ратуша, – да Віцьбы. На яе месцы раней стаяла драўляная праваслаўная, таксама Уваскрасенская, царква. Прыгожы гмах у стылі позняга барока вызначаўся маляўнічым сілуэтам, плаўнымі абрысамі вежаў і франтонаў, вертыкалізмам прапарцыянальнага ладу.

    Аднанефавы храм меў паўкруглую апсіду з рызніцамі па баках, якія надавалі плану прамавугольную форму. Вышэй рызніц уздымалася светлавая апсіда алтара, завершаная выгнутым фігурным атыкавым франтонам. Дзвюхвежавы галоўны фасад вылучаўся складанай хвалістай паверхняй, якая стваралася дынамічнай групоўкай моцна выцягнутых вертыкальных ордэрных элементаў. Пластыка фасадаў узбагачалася дугападобнымі лініямі карнізаў, ажурнымі вежамі з фігурнымі купалкамі, дынамічным разваротам карынфскіх калон па вуглах выступаючага нартэкса. Зараз Уваскрасенская царква аднаўлена ў сваім першапачатковым выглядзе.

    Дабравешчанская царква

    канец ХХ стагоддзя пл. Тысячагоддзя (паміж вуліцамі Замкавай і Калініна)

    У плане выцягнуты прамавугольнiк (11х18,7м). На ўсходзе завяршаўся аб’ёмнай круглай апсiдай, дзве iншыя апсiды, схаваныя ў кутах i звонку нябачныя. Храм меў тры ўваходы (з паўднёвага боку, заходняга i паўночнага), пры кожным з iх быў невялiкi бабiнец. Царква 3-нефавая, 6-слупавая. Слупы мелi форму крыжа. Бакавыя нефы былi вузкiя. Сцены змураваныя з абчэсаных блокаў вапняка жаўтаватага колеру. Памiж гарызантальнымi радамi блокаў пракладзены па 2-3 рады тонкай плiнфы (элемент, характэрны для Вiзантыi). Бакавыя фасады рытмiчна падзялялiся пляскатымi пiлястрамi на чатыры прасценкi. Аконныя нiшы з раструбамi. У заходняй частцы храма знаходзiлiся хоры, на якiя вяла непрыкметная лесвiца ў выглядзе шчэлкi (лесвiца ўманцiравана ў тоўшчу сцяны). Сцены ўпрыгожваў фрэскавы роспiс. На шэрагу плiнфаў захавалiся клеймы.

    Храм пабудаваны ў ХII ст. У часе археалагiчных раскопак 1964 г. (кiраунiк Г. В. Штыхаў) i 1968 г. (кiраўнiк Каргер) выяўлена, што сцены закладвалiся амаль на метр нiжэй зямной паверхнi. Магчыма, князь Альгерд у ХIV ст. капiтальна перабудаваў храм. Пазней царкву неаднаразова рамантавалi, да яе прыбудоўвалi новыя памяшканнi. У 1714 i 1759 гг. выдаткоўвалiся сродкi на рамонт храма i яго перабудову. Да заходняга фасаду быў прыбудаваны новы нартэкс, фланкiраваны дзвюма шмат’яруснымi вежамi-званнiцамi, да паўднёвага фасаду – асобная двухпавярховая пабудова, да паўночнага – рызнiца. Купал над алтаром быў зняты i заменены сiгнатурай, у iнтэр’еры пабудаваны каменны алтар. Пасля 1862 г. заходнiя вежы былi зруйнаваны i на iх месцы ўзведзена глаўка-званнiца. Быў таксама пабудаваны гранёны драўляны барабан з лукавiчнай главой. На працягу доўгага перыяду была сiмвалам горада. У 1619 г. перададзена грэка-каталiцкай канфесii. Аўтар праекта невядомы. На пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя царква была ўзарвана.

    Касцёл св.Варвары з агароджай і брамай

    ХVІІІ стагоддзе вул.Ленінградская, 27

    Костел Святой Варвары

    Трохнефавая, дзвюхвежавая базiлiка з чырвонай цэглы. Галоўны фасад вылучаюць дзве 2-ярусныя вежы, першы ярус 4-гранны, другi – 6-гранны. Памiж вежамi размешчаны 3-вугольны франтон на шырыню цэнтральнага нефа.

    У аздобе храма шырока выкарыстана дэкаратыўная цэгла: карнiзныя паяскi, геаметрычны малюнак у завяршэннi ярусаў вежы i iнш. Інтэр’ер трохнефавы, нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

    Тэрыторыя касцёла абмежавана: з паўднёва-заходняга боку – па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-заходняга боку – па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-ўсходняга боку – па агароджы тэрыторыі касцёла да паўночна-заходняй сцяны двухпавярховага будынка. Ад вугла будынка – па паўднёва-заходняй сцяне будынка, з паўднёва-ўсходняга боку ад двухпавярховага будынка да капліцы, у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной капліцы і далей па агароджы тэрыторыі касцёла.

    Радио “Витебск”