Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы по уборке улиц города, очистке и окраске заборов, погрузочно-разгрузочные и сельскохозяйственные работы. тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / Год малой родины
24.10.2018

Пяць гадоў споўнілася бацькоўскаму тэатру мініяцюр дзіцячых яслей-сада № 101 Вiцебска

         Бацькоўскаму тэатру мініяцюр, які стварылі ў дзіцячым яслях-садзе № 101 дзякуючы шчырай зацікаўленасці татаў і мам, ужо споўнілася пяць гадоў.

         Нядаўна ўнікальная трупа завяршыла, можна сказаць, чарговы сезон. У Год малой радзімы гэта быў спектакль «Легенды аб горадзе Віцебску», сцэнарыстам якога стала музычны кіраўнік садка Маргарыта Вайцяхоўская. Зазначым, што бацькі-акцёры ўпершыню загаварылі з адмысловай сцэны музычнай залы ўстановы на роднай мове і нават самі былі задаволены вынікам. А што ўжо казаць пра дзяцей, якія апладзіравалі асабліва бурна і шчыра. У адзін з нядаўніх майскіх дзён артысты сыгралі спектакль двойчы, каб ахапіць усе групы рознага ўзросту.

— Раней матэрыялам для пастановак бацькоўскага тэат­ра, што вырас з колішняй батлейкі, музычныя кіраўнікі ўстановы выбіралі актуальныя тэмы здаровага ладу жыцця i захавання бяспекі жыццядзейнасці, — расказала загадчыца сада Вера Іваненкава.— Напрыклад, «Як зайчык Сцяпашка ў лесе згубіўся». Бралі ў работу найперш тыя казкі, якія дапамогуць у гульнявой, запамінальнай і захапляльнай форме замацаваць адпаведную гадавую вучэбную задачу. У гэтым жа вучэбным годзе яна менавіта беларуская. Таму ўжо праведзена шмат імправізаваных свят з нацыянальнага календара, у якіх, вядома ж, удзельнічалі і бацькі. А ўвянчаў гэты выхавальны цыкл у духу беларускіх традыцый спектакль пра легенды заснавання роднага горада.

         І вось дзятва зацiкаўлена сочыць за акцёрскім дзействам. Царкоўныя званы ў старажытным паселішчы, гаманкія сцэнкі даўнішняга кірмашу з гандлем сваімі вырабамі пад акампанемент гусляў i дудачкі-свісцёлкі, сыход на бераг ракі іншаземных купцоў, адмысловыя танцы, з’яўленне, паводле падання, у акружэнні ваяроў княгiнi Вольгі з Кіева, што аблюбавала месца на высокім узгорку і разбіла свой лагер для начлегу. Яна і пастанавіла, што трэба тут будаваць горад і назваць яго ў гонар ракі Віцьбы… Дзеці гучна падказвалі добра вядомую ім назву і заварожана сачылі за дзеяй, тым больш, што некаторыя ў героях адразу ж пазналі сваіх татаў і матуль. Яны занятыя, як і ўсе, на працы, але прыклалі шмат намаганняў, каб знаходзіць час на рэпетыцыі, сабраць ўсё неабходнае для касцюмаў, нарэшце, здолець адпрасіцца з работы, каб у чарговы раз сыграць спектакль у дзіцячым садку.

         Гэта людзі самых розных заняткаў, нярэдка і муж, і жонка: банкаўскі работнік Анастасія Чарненкава, начальнік аховы мясакамбіната «Славянскі» Уладзімір Кабанчук, бухгалтар Ірына Іванова, майстар электрасетак Сяргей Хомчанка і майстар па манікюру Дзіяна Хомчанка, медыкі Нядаўна ўнікальная трупа завяршыла, можна сказаць, чарговы сезон. У Год малой радзімы гэта быў спектакль «Легенды аб горадзе Віцебску», сцэнарыстам якога стала музычны кіраўнік садка Маргарыта Вайцяхоўская., выкладчык Вікторыя Філімонава і менеджар Андрэй Філімонаў, выхавальніца садка Таццяна Літвіновіч і іншыя. Агульная справа зблізіла артыстычных бацькоў, яны сябруюць сем’ямі, працягваюць зносіны і пасля таго, як дзеці заканчваюць сад і ідуць у школу. А іх месца ў тэатры мініяцюр займаюць новыя таты і мамы, каб дапамагаць педагогам выконваць сваю справу як мага лепш.

«Витьбичи»

Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”