Главная    Написать письмо    Карта сайта   
Сделать стартовой       ru    en
Мой город
форум
80 лет Витебской области
Насилие в семье
экспорт
Символика
Витебск онлайн
Витьбичи
Витебские Вести
арендное жилье
СЭЗ Витебск
БЕЛТПП
Витебское ОУМЧС
воздействие на окружающую среду
Строительство
Карта
Реклама
Пьянству - нет
ДОСААФ
Интернет-ресурсы
Витебский городской исполнительный комитет
Главная   >  Новости   >  Новости города

Новости города

14.04.2018

20 і 24 красавіка ў Коласаўскім тэатры прэм’ера – камедыя Лопэ дэ Вегі «Дурнічка» ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.

І зноў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа прадбачыцца прэм’ера, якая не можа не заінтрыгаваць. У апошні час поспех новых пастановак коласаўцаў пачынаўся са смелага, часам рызыкоўнага выбару драматургічнага матэрыялу. Што і як будзе ў гэты раз?

А ў гэты раз мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Міхась Краснабаеў ставіць камедыю Лопэ дэ Вегі «Дурнічка». На працягу аднаго сезона гэта ўжо другі зварот рэжысёра, пасля сямейнай драмы Максіма Горкага «Апошнія», да сусветнай класікі. Той спектакль меў поспех. А як будзе ўспрымаць глядач стылізацыю пад эпоху позняга Рэнесансу ў Іспаніі?

Міхась Краснабаеў з’яўляецца прыхільнікам псіхалагічнага тэатра. Вось і жанр яго новай пастаноўкі пазначаны як лірычная камедыя: гледачу прапануюцца не проста вясёлыя карцінкі, а гісторыя, якая раскрывае вялікую сілу ўсепераможнага кахання. Такую п’есу сам рэжысёр называе камедыяй сапраўднай – яна дазваляе заняць акцёраў трох пакаленняў, і гэта таксама прыкмета Коласаўскага тэатра за апошні час: таленавітая моладзь, прыгожая знешне і ўнутрана, працуе на сцэне побач с майстрамі сярэдняга і старэйшага ўзросту. У 1968 годзе коласаўцы ўжо ставілі «Дурнічку».

Міхась Краснабаеў застаецца верным свайму прынцыпу – падбіраць такі матэрыял, які дазваляе раскрыцца немалому патэнцыялу трупы. Нам абяцаюць касцюміраваную феерыю, насычаную гарачымі танцамі, эмацыйнымі песнямі, экспрэсіўным фламенка (мастак-пастаноўшчык – Святлана Макаранка, кампазітар – Руслан Стаброўскі, аўтар тэкстаў песень – Алесь Замкоўскі, харэаграфія Дзіяны Юрчанка).

Прэм’ера адбудзецца 20 і 24 красавіка. А затым віцябчане змогуць убачыць «Дурнічку» толькі падчас «Славянскага базару ў Віцебску».

По материалам городской газеты «Витьбичи»

Все новости