Главная    Написать письмо    Карта сайта   
Сделать стартовой       ru    en
Мой город
год науки
экспорт
Символика
Витебск онлайн
Витьбичи
Витебские Вести
арендное жилье
СЭЗ Витебск
БЕЛТПП
Витебское ОУМЧС
воздействие на окружающую среду
Строительство
Карта
Реклама
Пьянству - нет
ДОСААФ
Интернет-ресурсы
Витебский городской исполнительный комитет
Главная   >  Новости   >  Фото дня

Фото дня

08.08.2017

У гонар 500-годдзя першай беларускай друкаванай кнігі ў Віцебску спяклі 25-кілаграмовы торт. 

500 гадоў таму адбылася важная падзея для славянскіх народаў – 6 жніўня 1517 года асветнік з Полацка Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу – «Псалтыр». У гонар юбілею ў нашым горадзе спяклі 25-кілаграмовы торт у выглядзе Скарынавай Бібліі. Яго памеры склалі 80х60 сантыметраў, а вышыня – 10 сантыметраў.

Адным з аўтараў кулінарнага шэдэўра стала Анастасія Зямлянка, прыхаджанка евангельскай царквы «Добрая весть». Яна расказала, што за тыдзень да значнай даты пастар нагадаў, што набліжаецца паўтысячны юбілей беларускага кнігадрукавання.

Яго рыхтавалі ўвечары напярэдадні мерапрыемства. У яго складзе класічны бісквіт, вяршкі, заварны крэм, вараная згушчонка і праслойка з ананасаў. Баяліся, што з-за памераў падкладкі мы не зможам пранесці торт праз дзвярны праём, але ўдалося. Тэкст і ўзоры на кнізе я рабіла, арыентуючыся на Скарынаўскую Біблію. У нядзелю пасля святочнага набажэнства мы падзялілі гэты торт з парафіянамі і гасцямі нашай царквы. Атрымалася сапраўднае свята!

Все новости