Рус Бел
24.12.2020

Як захоўваюць танцавальную спадчыну на Віцебшчыне. Звыш 20 танцавальных калектываў — лаўрэаты «Прыдзвінскіх карункаў»

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся IX абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў ”Прыдзвінскія карункі“, прысвечаны заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Івану Серыкаву. Праект быў рэалізаваны дыстанцыйна.

Агляд-конкурс праводзіцца раз у два гады з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання танцавальнай спадчыны Івана Серыкава, беларускага народнага танца, народна-сцэнічнага танца, а таксама павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў харэаграфічных калектываў і папаўнення іх рэпертуару.

Сёлета “Прыдзвінскія карункі” аб’ядналі 34 вядучыя аматарскія харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца, у тым ліку тыя, што маюць званне заслужаных, народных і ўзорных. Калектывы прадстаўлялі ўстановы культуры, адукацыі і дадатковай адукацыі Віцебскай вобласці. На конкурс былі прадстаўлены больш за 80 відэаматэрыялаў конкурсных нумароў, харэаграфічных пастановак.

Журы, якое ўзначальваў заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік і балетмайстар ансамбля танца, музыкі і песні ”Талака“ абласной філармоніі Мікалай Падаляк, ацэньвалі работу ў кожнай ўзроставай групе па намінацыях на лепшае выкананне аўтарскіх танцаў Івана Серыкава; на лепшую новую балетмайстарскую пастаноўку беларускай накіраванасці;

на лепшы народны танец, у якім адлюстравана нацыянальная тэматыка.

Сярод лаўрэатаў “Прыдзвінскіх карункаў-2020” заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “На ростанях” (Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў), народны ансамбль танца “Лявоніха” Цэнтра культуры “Віцебск”, народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Яблынька” Гарадоцкага гарадскога Дома культуры, таксама харэаграфічны калектыў “Карагод” гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна г. Віцебска, узорныя калектывы — харэаграфічны ансамбль “Затея” Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль танца і песні “Прыдзвінскія россыпы” Цэнтра культуры г. Наваполацка, ансамбль танца “Гарэза” Цэнтра культуры “Віцебск”; народны ансамбль танца “Віцябчанка” Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, шоу-гурт “Альянс” Палаца культуры г. Барань Аршанскага раёна. А ў цэлым лаўрэатскія званні I, II і III ступеняў у аглядзе-конкурсе “Прыдзвінскія карункі” атрымалі звыш за 20 калектываў.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы “За зберажэнне і папулярызацыю танцавальнай спадчыны Віцебшчыны”.

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"