Рус Бел
03.04.2023

Мікалай Арлоў, старшыня Віцебскага гарвыканкама аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу: асэнсаваць і пачаць дзейнічаць

Мікалай Арлоў, старшыня Віцебскага гарвыканкама аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу: асэнсаваць і пачаць дзейнічаць

- Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту - гэта заўсёды адказ на выклікі часу і дыялог з грамадзянамі. Сёння як ніколі востра стаіць пытанне захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. І як адзначыў Кіраўнік дзяржавы: “Беларусь - гэта наша зямля. Толькі мы самі ведаем, як мусіць развівацца Беларусь. Толькі мы вызначаем стратэгію гэтага разьвіцьця. Толькі мы нясем рэальную адказнасць за сваю будучыню».

Нам усім зараз неабходна асэнсаваць гэтыя словы і пачаць дзейнічаць, памятаючы аб асноўных умовах захавання нашай дзяржавы, якія ў Пасланні вызначыў Прэзідэнт: народнае адзінства, гістарычная памяць, сацыяльная справядлівасць, эканамічная заможнасць, незалежная знешняя палітыка і абараназдольнасць.

Яшчэ адзін адказ на пытанне, ці можа быць найважнейшы ў цяперашніх умовах перафарматавання сусветнай супольнасці, прагучаў у Пасланні. Што такое дэмакратычныя каштоўнасці? Не навязаныя звонку, а сапраўдныя: мір, тварэнне, сацыяльная справядлівасць. Гэтыя прынцыпы блізкія кожнаму і перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне. З адзінства сям'і, яе гісторыі і працягу пачынаецца наша дзяржава. І фатаграфіі родных, "бабулi і дзядулі" павінны заставацца ў кожнай сям'і не толькі як памяць, але і як надзейны фундамент яе маральных асноў.

Аўтарскае права «Віцьбічы»
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"