Рус Бел
21.07.2022

Віцебская спартсменка стала сярэбраным прызёрам Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы

Валерыя Цюхай стала сярэбраным прызёрам Кубка Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Дзяўчына абараняла гонар зборнай каманды Віцебскай вобласці.

Адзін з галоўных стартаў летняга сезона-Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які з'яўляўся дзявятым этапам беларускай лёгкаатлетычнай лігі, прымаў абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі». 

Валерыя Цюхай вярнулася дадому з срэбнай узнагародай на дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі. Вынік дзяўчыны-11 хвілін 41,19 сек. Цікава, што на старт дадзенай дыстанцыі дзяўчына выйшла ўпершыню. Спартсменка трэніруецца пад кіраўніцтвам Алены Вінніцкай.

© "Віцьбічы"
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"