Рус Бел

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар аддзела "адно акно" -142


Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы "адно акно" - 142

У Віцебскім гарвыканкаме функцыянуе адзіны па Рэспубліцы даведачна-інфармацыйны нумар службы "адно акно" - 142.

Мэта стварэння - спрашчэнне грамадзянам доступу да інфармацыі па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.

Жыхары горада Віцебска па нумары тэлефона 142 могуць звярнуцца па даведачную інфармацыю аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, аб рэжыме работы Віцебскага гарвыканкама і адміністрацый раёнаў горада. Патэлефанаваўшы на дадзены нумар тэлефона, можна даведацца пра час працы і дні прыёму грамадзян кіраўніцтвам Віцебскага гарвыканкама, рэжым працы, месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў спецыялістаў, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян па адміністрацыйных працэдурах, парадку запісу на прыём да службовых асоб, пра нумары тэлефонаў «гарачай лініі». Кансультацыю па тэлефоне 142 жыхары горада Віцебска могуць аператыўна атрымаць з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00, у сераду з 8.00 да 20.00, у суботу з 9.00 да 13.00.