У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 3 жніўня 2015 года №1030 камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства (далей - дзяржаўнае прадпрыемства) «Эксперыментальная база «Тулава» перададзена бязвыплатна ва ўсталяваным заканадаўствам парадку з уласнасці Віцебскага раёна ва ўласнасць горада Віцебска.
На сённяшні дзень дзяржаўнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» ў сваёй гаспадарчай дзейнасці спецыялізуецца на вытворчасці мясамалочнай прадукцыі, насення збожжавых і зернебабовых культур, бульбы.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» размешчана ў цэнтральнай частцы Віцебскага раёна і непасрэдна прылягае да рысы горада Віцебска. Адлегласць да горада складае меней 2 км. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» складае 6 606 га, у тым ліку сельгасугоддзяў - 4 959 га, з іх ралля - 3 289 га, сенажаці і пашы - 1669 га. Узровень разаранасці - 50%. Глеба на тэрыторыі гаспадаркі мае дрэнныя аграхімічныя ўласцівасці: падвышаную кіслотнасць, нізкае ўтрыманне перагною, фосфару і калія. Рэльеф мясцовасці - пагорыста-грудкаваты.
Асноўным відам дзейнасці дзяржаунага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» з'яўляецца вытворчасць і рэалізацыя прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства: малака і мяса, бульбы, збожжавых культур, яравога рапсу.
Дзяржаўным прадпрыемствам «Эксперыментальная база «Тулава» на платнай аснове аказваюцца паслугі насельніцтву па арэндзе тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых прац, дастаўцы на хату сельскагаспадарчай прадукцыі пры яе сезонным набыцці. Спіс аказваемых паслуг і іх кошт змесцаваны на інфармацыйным стэндзе прадпрыемства.
Тэлефон/факс:+375(212) 69-73-08
Электронная пошта (e-mail): tulovo_basa@mail.ru
Адрас: 211343, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Тулава, вул. Цэнтральная, 11а