Рус Бел

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб


Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
 
У адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб вядзе аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.
Адрас: 210002 г. Віцебск, вул. 1-я Пралетарская, 14, кабінеты № 301, 302.
Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, падачы і разгляду электронных зваротаў, вядзення справаводства па зваротах, а таксама пытанні арганізацыі асабістага прыёму грамадзян вызначаны:
• Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
• Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб";
• Палажэннем аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 1786.
 
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь рэалізуюць права на зварот шляхам падачы (унясення):
пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў) і вусных зваротаў у арганізацыі;
электронных зваротаў у дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
 
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на зварот шляхам падачы:
пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў) і вусных зваротаў у арганізацыі;
электронных зваротаў у дзяржаўныя органы ды іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
 
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
 
Адрас для накіравання пісьмовых зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб (іх прадстаўнікоў): 210002, г. Віцебск, вул. 1-я Пралетарская, д. 14.
 
Паважаныя заяўнікі! Звяртаем вашу ўвагу!
З 02.01.2023 на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. N 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022 са зменамі. і дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.202 электронныя звароты будуць падавацца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (звароты. бел).
З правіламі падачы электронных зваротаў праз сістэму можна азнаёміцца тут.
 
Тэлефоны аддзела:
начальнік Піменава Вікторыя Віктараўна (каб. № 302) тэлефон                           64 34 15
галоўны спецыяліст (па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб) Генісева Наталля Уладзіміраўна каб. № 301, тэлефон 64 34 12.
галоўныя спецыялісты (служба «адно акно») Дробыш Вольга Мікалаеўна, Шчасная Кацярына Георгіеўна, тэлефон 64 34 25;
 
Рэжым працы аддзела:
Начальнік аддзела Піменава Вікторыя Віктараўна (каб. № 302) тэлефон 64 34 15:
панядзелак-пятніца 8.00 - 17.00 абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадны дзень - субота, нядзеля
Асабісты прыём: кожная серада 8.00- 13.00
Галоўны спецыяліст (па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб) Генісева Наталля Уладзіміраўна (каб. № 301) тэлефон 64 34 12:
 
панядзелак-пятніца 8.00 - 17.00 абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадны дэень - субота, нядзеля.

Галоўныя спецыялісты (служба "адно акно"), Дробыш Вольга Мікалаеўна, Шчасная Кацярына Георгіеўна, тэл. 64 34 25
панядзелак, чацвер, пятніца: 8.00 - 17.00
аўторак, серада: 11.00 - 20.00
кожная 1 і 3 субота месяца 9.00 - 13.00
выхадныя днi: 2-я, 4-я, 5-я субота, нядзеля.

 
У адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска працуе тэлефон «гарачай лініі» па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, якія ўваходзяць у кампетэнцыю адміністрацыі, час працы: штодзень з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 21.00, тэлефон: 64 34 04.
 
Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва адміністрацыі здзяйсняе: сакратар прыёмнай кіраўніка, каб. 402, ці па тэл. 64 33 73 штодзень у працоўныя дні з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00.
 
Найменне і месца знаходжання вышэйстаячага органа
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт (г. Віцебск, вул. Леніна, 32).
Рэжым працы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.