• Власть
  • О городе
  • Экономика
  • Социальная сфера
  • Администрации районов
  • Витебск туристический
  • Главная / Год малой родины
    24.10.2018

    Жыццёвы шлях і дзейнасць Фёдара Махнова ў якасці брэнда Віцебскага Прыдзвіння

             Канферэнцыя, арганізаваная ў межах фестывалю “Волаты Прыдзвіння”, збярэ аматараў краязнаўчай дзейнасці і ўсіх, хто неабыякава ставіцца да сваёй малой радзімы, 9 чэрвеня бягучага года на базе Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў аграгарадку Акцябрская.

             Мерапрыемства дапаможа вызначыць месца і ролю Фёдара Махнова і іншых знакамітых землякоў у гісторыі раёна, паглыбіць веды ў вобласці краязнаўства, удасканаліць пошукавую і асветную работу і дазволіць абмяняцца вопытам па вывучэнню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

             Прапануюцца наступныя тэмы для даследаванняў: выдатныя людзі Віцебскага раёна і іх уплыў на эканамічнае, культурнае, сацыяльнае жыццё вобласці, гісторыя і культура Віцебскага Прыдзвіння ад старажытнасці да нашых дзён, жыццёвы шлях і дзейнасць Фёдара Махнова ў якасці брэнда раёна.

    Для ўдзелу ў чытаннях неабходна да 1 чэрвеня накіраваць у адрас музея заяўку, тэкст выступлення і мультымедыйную прэзентацыю пры яе наяўнасці на электронны адрас vrgkm2004@gmail.com з паметай “Волаты Прыдзвіння”.

             Па выніках работы канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.

             Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8(0212) 20-03-36 і 8 (212) 35-62-80.

    «Витьбичи»

    Все новости

    Другие новости