Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «сборщик обуви», «швея», «электрогазосварщик», «продавец», «водитель троллейбуса», «рабочий по комплексному обслуживанию и ремонту зданий и сооружений», «парикмахер», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы (подработка), тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / Новости
09.06.2023

У Віцебску аднаўляецца Вялікая Любавіцкая сінагога

 Сінагога на вуліцы Вялікай Ільінскай (цяпер Рэвалюцыйная) была пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя. Раней на яе месцы стаяў драўляны будынак, які згарэў у час пажару. Таму вернікі пачалі збіраць ахвяраванні, каб узвесці цагляную бажніцу на доўгія часы. Так яно і атрымалася, бо з дзясяткаў гарадскіх малітоўных дамоў яна адна і захавалася да нашага часу.
 Літаральна на суседняй вуліцы стаіць дом, дзе жыла сям’я Марка Шагала, і ёсць усе падставы лічыць, што яго сваякі, а можа, і сам мастак наведвалі дом малітвы. У кнізе “Маё жыццё” Марк Захаравіч згадваў, што бацька раніцай прачынаўся і адразу перад працай наведваў сінагогу. Верагодна, гэта і была бліжэйшая да хаты Вялікая Любавіцкая.Варта нагадаць, што ў той час Беларусь была своеасаблівым маленькім Ізраілем. Прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці знайшлі тут прытулак ад уціску як з Захаду, так і з Усходу. Згодна з дарэвалюцыйным перапісам, у Віцебску іўдзеі складалі больш за палову насельніцтва.
 Пасля рэвалюцыі Вялікую Любавіцкаю напаткаў незайздросны лёс. Спярша былі канфіскаваны каштоўнасці. А потым сінагогу наогул забралі ў вернікаў. Аднак больш-менш разважліва распарадзіцца чужой маёмасцю новыя гаспадары не здолелі. Уладальнікі змяняліся як пальчаткі: спачатку яе выкарыстоўвалі як жыллё для яўрэяў-уцекачоў з Літвы, потым, перабудаваўшы малельную залу ў глядзельную, зрабілі клуб дрэваапрацоўшчыкаў, пасля вайны, якую будынак, на дзіва, перажыў, статус панізіўся да простага склада. Потым і яго адсюль прыбралі: былы малітоўны дом без даху прыходзіў у заняпад. Год ад году разбураліся сцены, і толькі фасад сведчыў, што тут калісьці была рэлігійная ўстанова.
 Спробу аднаўлення цэлага квартала зрабілі ў 2009 годзе, калі пад кіраўніцтвам архітэктара Леаніда Левіна быў распрацаваны грандыёзны праект па рэканструкцыі цэлага раёна. Планавалася стварэнне ўсёй неабходнай інфраструктуры для прыёму і абслугоўвання турыстаў. Аднак, на жаль, праект так і застаўся нерэалізаваным.Варта згадаць і неабыякавых гараджан-валанцёраў, якія перыядычна расчышчалі руіны, прыцягваючы ўвагу грамадства да стану помніка архітэктуры. Побач усталёўвалі арт-аб’екты.У 2019 годзе нават была склікана міжнародная канферэнцыя, каб разгледзець далейшы лёс помніка гісторыі, з удзелам кіраўніцтва гарвыканкама і спецыялістаў, якія разглядалі пытанне, як даць помніку даўніны другое жыццё.
 Шырокі розгалас пайшоў па ўсім свеце. Дырэктар Музея Марка Шагала Ірына Воранава згадвае, што ліст з Нью-Ёрка даслала нават унучка мастака Бэла Меер, якая не аднойчы бывала ў Віцебску. Яна са здзіўленнем адзначыла: нават не ведала, што на радзіме дзядулі захаваўся такі дарагі для сям’і аб’ект.
 Нарэшце гарвыканкам зняў будынак з таргоў, на якія ён ужо быў выстаўлены за сімвалічны кошт, і перадаў яго нашчадкам першапачатковых гаспадароў. Віцебская іўдзейская абшчына “Дом Ізраіля” пры дапамозе сінагогі на Вялікай Броннай у Маскве і дабрачыннага фонду “Шміні”, старшынёй якога з’яўляецца яе рабін Іцхак Коган, распачала аднаўленне святыні.
 Кіраўніком распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі стаў архітэктар Ігар Радзько, вядомы па рэстаўрацыі гістарычных будынкаў Віцебска. Давялося шмат папрацаваць, каб зрабіць праект, найбольш адпаведны першапачатковаму выгляду сінагогі, бо ў савецкі час яна зазнала значныя пераробкі.У 2019 годзе нават была склікана міжнародная канферэнцыя, каб разгледзець далейшы лёс помніка гісторыі, з удзелам кіраўніцтва гарвыканкама і спецыялістаў, якія разглядалі пытанне, як даць помніку даўніны другое жыццё.
 Шырокі розгалас пайшоў па ўсім свеце. Дырэктар Музея Марка Шагала Ірына Воранава згадвае, што ліст з Нью-Ёрка даслала нават унучка мастака Бэла Меер, якая не аднойчы бывала ў Віцебску. Яна са здзіўленнем адзначыла: нават не ведала, што на радзіме дзядулі захаваўся такі дарагі для сям’і аб’ект.
 Нарэшце гарвыканкам зняў будынак з таргоў, на якія ён ужо быў выстаўлены за сімвалічны кошт, і перадаў яго нашчадкам першапачатковых гаспадароў. Віцебская іўдзейская абшчына “Дом Ізраіля” пры дапамозе сінагогі на Вялікай Броннай у Маскве і дабрачыннага фонду “Шміні”, старшынёй якога з’яўляецца яе рабін Іцхак Коган, распачала аднаўленне святыні.

 Кіраўніком распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі стаў архітэктар Ігар Радзько, вядомы па рэстаўрацыі гістарычных будынкаў Віцебска. Давялося шмат папрацаваць, каб зрабіць праект, найбольш адпаведны першапачатковаму выгляду сінагогі, бо ў савецкі час яна зазнала значныя пераробкі.Генеральным падрадчыкам выступіла будаўнічая кампанія з Мінскай вобласці “РДС-буд”. У чэрвені 2022 года, калі распачыналі працу, на сценах нават раслі дрэвы, якія за гэты час паспелі ўкараніцца ў такім нязвыклым месцы.

 Першым чынам узмацнілі падмуркі, каб яны здолелі вытрымаць цяжар будынка. Абліцоўванне будынка зрабілі з аўтэнтычнай чырвонай цэглы, якая засталася пасля разборкі аварыйных муроў. Праўда, літаральна кожны цэглік даводзілася правяраць у спецыяльнай лабараторыі, каб вызначыць яго нясучую здольнасць. А вось даўнюю кладку даводзілася дзе-нідзе замяняць на сучасны матэрыял, бо стары часам проста рассыпаўся. Не дзіва, амаль паўстагоддзя без даху!
І вось нарэшце справа выйшла на фінішную прамую. Засталіся апошнія штрыхі, і можна будзе святкаваць наваселле. Галаўны боль камунальных служб ператварыўся ў сапраўднае ўпрыгожанне не толькі гэтага раёна Задзвіння, але і ўсяго горада.
Незалежна, якой кожны з нас рэлігійнай ці атэістычнай прыналежнасці, факт аднаўлення сінагогі павінен усцешыць. Гэты аб’ект можа быць вельмі важным у справе развіцця рэлігійнага турызму. Ды і проста тое, што аб’ект звязаны з імем вядомага на ўвесь свет чалавека, не можа не ўсцешваць.
 Дарэчы, як абяцаюць гаспадары сінагогі, гэта будзе не толькі месца для малітваў, але і культурна-асветны цэнтр, дзе плануецца праводзіць выставы і прэзентацыі.

Авторское право «Витьбичи»

Все новости

Другие новости