Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский городской исполнительный комитет
Главная / Новости

Новости

25 июня 2024 года

Юбілейны X «Лялечны квартал» сёлета прыме новых удзельнікаў

 

 

Юбілейны X «Лялечны квартал» — адзін з праектаў XXXIII міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — сёлета прыме новых удзельнікаў.
— Першы праект «Лялечны квартал» у рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» адбыўся 9–13 ліпеня 2014 года. У ім удзельнічалі Гродзенскі абласны тэатр лялек, тэатр «Лялечны фармат» з Санкт-Пецярбурга. Мы паказалі тады спектаклi для дзяцей — «Брэменскія музыкі» і для дарослых — «Дэкамерон» (паводле твора італьянскага пісьменніка XIV стагоддзя Джавані Бакачыо), — нагадаў дырэктар тэатра «Лялька» Аляксандр Грыгор’еў. — Сёлета ў Віцебск пры едуць тэатры з Санкт-Пецярбурга «Вандроўны сабачка», i ўпершыню — «ТрыЧатыры», Смаленскі абласны тэатр лялек імя Д. М. Свяцільнікава, Курганскі тэатр лялек «Гулівер». Выступяць і ўпадабаныя віцябчанамi, гасцямi горада артысты з Белгарадскага дзяржаўнага тэатра лялек.

 

У другой палове верасня віцебскія лялечнікі адправяцца ў падмаскоўныя Мыцішчы на Міжнародны фестываль — прэмію тэатраў лялек «Імя Жалезкіна» са спектаклем «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех». А напрыканцы верасня «Лялька» паедзе ў Гродна на фестываль «Лялькі над Нёманам» са спектаклем «Дзюймовачка».

А гэтымі днямі Беларускі тэатр «Лялька» — часты і доўгачаканы госць у летніх дзіцячых аздараўленчых лагерах, а таксама ў райцэнтрах Віцебскай вобласці.Выступленні віцебскіх лялечнікаў 6 ліпеня можна будзе ўбачыць на «Купала-фэсце», які арганізуецца Віцебскай абласной філармоніяй.

Авторское право «Витьбичи»

 

Вернуться