Новости
2 апреля 2024 года
Звыш за 350 таленавітых дзяцей 4-7 гадоў прымуць удзел у аглядзе-конкурсе “Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах”, які праходзіць у Першамайскім раёне Віцебска
На працягу некалькіх дзён выхаванцы 42 устаноў дашкольнай адукацыі пакажуць членам журы свае творчыя здольнасці ў вакальнай, музычна-інструментальнай, харэаграфічнай намінацыі, будуць дэманстраваць свае таленты ў майстэрстве мастацкага слова.
Стартаваў агляд-конкурс у дзіцячым садку № 88, актавая зала якога на некаторы час ператварылася ў маляўнічы луг, дзе гледачоў у віхуры танца закружылі дзяўчынкі-рамонкі і васількі. Такія прыгожыя харэаграфічныя нумары падрыхтавалі дзіцячыя сады №№ 88 і 113. Потым усе прысутныя разам з гарэзлівымі пчолкамі і працавітамі гаспадынямі-беларусачкамі з дзіцячага сада № 96 сталі ўдзельнікамі вясёлых “Вясковых прыгод”. Нікога не пакінула абыякавым і музычна-тэатральная пастаноўка дзіцячага сада № 111 “Буслік”, выхаванцы якога паказалі фрагмент з савецкага мастацкага фільма пра Вялікую Айчынную вайну “В бой идут одни “старики”. Гучнымі апладысментамі гледачы сустракалі і іншыя выступленні маленькіх “першамайцаў”: музычна-інструментальную пастаноўку ансамбля “Крынічка” з дзіцячага сада № 85, танец “Слава героям краіны” у выкананні выхаванцаў дзіцячага сада № 95 “Вясёлка” ...
– Такі маштабны агляд-конкурс праходзіць у Першамайскім раёне другі раз. Ён праводзіцца з мэтай развіцця дзіцячай мастацкай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, – адзначыла метадыст аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Алеся Лявонава. – Расце прафесійны ўзровень прадстаўленых нумароў, бачна, што педагагічныя работнікі дзіцячых садоў прадумалі кожную дробязь: музычнае суправаджэнне, касцюмы, дэкарацыі. Ужо зараз можна сказаць, что конкурс стаў сапраўдным парадам талентаў. Без перабольшання, усе нумары ўдзельнікаў конкурсу былі яркімі, уразілі сваёй шчырасцю, а галоўнае – былі прасякнуты любоўю да сваёй малой радзімы і краіны.