[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

“Сінюю птушку” Метэрлінка ўбачаць гледачы ў новым сезоне Коласаўскага тэатра ў Віцебску

Легендарнай народнай камедыяй “Несцерка” распачаў 101-ы сезон Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.




Пра бліжэйшыя планы калектыву расказалі падчас прэс-канферэнцыі з нагоды пачатку сезона мастацкі кіраўнік і дырэктар Коласаўскага тэатра – Канстанцін Ганчароў і Юлія Харкевіч, літаратурны рэдактар Юрый Іваноўскі.



Сезон пачаўся пад знакам 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Да слаўнага юбілея прымеркаваны спектакль Морыса Метэрлінка “Сіняя птушка” ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Андрэя Любімава. Прэм’ера адбудзецца ў лістападзе.

А ўжо 19 верасня гледачоў запрашаюць на “Фуршэт пасля прэм’еры” Валянціна Краснагорава – новы спектакль, рэжысёр-пастаноўшчык якого Сяргей Кулікоўскі.





У верасні коласаўцы адправяцца ў гастрольны тур са спектаклем “Шалёны дзень, ці Жаніцьба Фігаро” П. - А. Бомаршэ – у расійскія гарады Йашкар-Ала, Чэбаксары і Маскву.

У кастрычніку прымуць удзел ва Усерасійскім тэатральным форуме “У золотых ворот” (Уладзімір) са спектаклем “Парашутыст” па аповесці Аляксандра Селіна, а ў лістападзе – у Рэспубліканскім фестывалі беларускай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча са спектаклем “Тытанавая ведзьма” Улады Альхоўскай.

Авторское право «Витьбичи»