[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

Віцебскія католікі прынялі ўдзел у Эўхарыстычнай працэсіі, прысвечанай урачыстасці Божага Цела



Віцебскія католікі прынялі ўдзел у Эўхарыстычнай працэсіі, прысвечанай урачыстасці Божага Цела. Традыцыйна яна прыпадае на чацвер пасля свята Найсвяцейшай Тройцы.








Працэсіі папярэднічала Эўхарыстыя ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Затым вернікі і святары з Найсвяцейшым Сакрамэнтам прайшлі да касцёла Святога Духа. Па дарозе зрабілі прыпынкі каля чатырох стацыйных алтароў. Каля кожнага гучаў урывак з Евангелля пра Эўхарыстыю.

Асабліва значным стаў гэты дзень для самых маленькіх прыхажанаў касцёла — каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі.




Як расказаў біскуп Алег Буткевіч, свята — вялікая таямніца, знак прысутнасці Бога сярод людзей, касцёла.

— Традыцыйна мы выходзім на вуліцы горада, просім Божага блаславення, — адзначыў ён. — Разам молімся за ўсіх, хто жыве ў Віцебску, у нашай краіне, у свеце. З намі ідзе Бог. А дзе ёсць Бог, няма зла. Там любоў, мір і супакой.










Авторское право «Витьбичи»