[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

22 сакавіка ў Віцебску гукалі вясну – і яна адгукнулася

Сёння ў Віцебску гукалі вясну. І яна адгукнулася! Фотарэпартаж са свята веснавога календара ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна».
Абрад «Гуканне вясны» з'яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных сярод беларускіх традыцыйных святаў. Яго звычайна праводзяць у канцы сакавіка, калі канчаецца халодная і доўгая зіма. Прыгожы абрад беларусы праводзілі, каб паскорыць надыход вясны, якая нясе людзям цяпло.
Свята «Гуканне вясны» правялі для гараджан і гасцей горада супрацоўнікі культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Гасцей сустракалі ўдзельнікі ансамбля «Жалейка» і прапанавалі завязаць стужачкі на «Кола шчасця». Гараджане даведаліся, што «Гуканне вясны» з'яўляецца музычным святам. Раней яго адзначалі ва ўсіх вёсках: дзяўчаты спявалі песні-вяснянкі і прасілі сонца хутчэй прагрэць зямлю. Кожная песня мела ў канцы гучны заклік: «Гу-у-у-у-у!».
Святочная праграма працягнулася ў прасторнай зале: тут спявалі веснавыя песні, вадзілі карагоды, ахвотна збіраліся гледачы на танцы «Яблачка», «Месяц», «Каханачку». Дзеці і дарослыя з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у народных гульнях. 
Удзельнікі свята атрымалі печаных «жаўранкаў», падзякавалі маладых артыстаў за цудоўнае свята і сфатаграфаваліся з імі на памяць.