[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

Вiцебскаму ансамблю “Жалейка” – 30! Святочны канцэрт сабраў сяброў і прыхільнікаў

Вiцебскаму ансамблю “Жалейка” – 30! Святочны канцэрт сабраў сяброў і прыхільнікаў Ансамблю «Жалейка» – 30! Святочны канцэрт калектыва прайшоў у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Удзельнікі ансамбля «Жалейка» культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» прадставілі гледачам насычаную музычную праграму ў фармаце «Вячорак». Дзяўчаты і хлопцы спявалі народныя песні «Ой, ляцелі гусі з броду», «Як пасеяў Андрэй грэчку», «Зялёная рошча», прадставілі танцы з прыпеўкамі «Мікіта», «Грэчанікі», «Прыпеўкі пра Марфуту», ігралі на народных музычных інструментах. Дзіцяча-моладзевы калектыў з юбілеем павіншавала начальнік аддзела культуры гарвыканкама Наталля Шыянок і ўручыла Ганаровую грамату кіраўніку «Жалейкі» Анастасіі Карабанавай. Да віншаванняў далучыліся добрыя сябры «Жалейкі» – ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Сябрына», а таксама былыя ўдзельнікі калектыву, аматары беларускай культуры і іншыя госці. Ад кіраўніцтва культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» юныя артысты атрымалі набор іменнага посуду і прысмакі для святочнага чаявання. © Авторское право «Витьбичи»