[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

Друкаваны станок Скарыны і саламяныя вянкі: у Лідзе стартаваў XXXII Дзень беларускага пісьменства

6-7 верасня ў горадзе Лідзе праходзіць XXXII Дзень беларускага пісьменства ў рамках якога стартаваў маштабны фестываль кнігі і прэсы. Гэта ключавая падзея для знатакоў літаратуры, гісторыі і культурнай спадчыны, якая сабрала экспазіцыі і інтэрактыўныя пляцоўкі з усіх куткоў Беларусі. Госці фестывалю могуць не толькі пазнаёміцца з навінкамі выдавецтваў, але і пагрузіцца ў шматвяковыя традыцыі беларускага народа.



На фестывалі прадстаўлены тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі навінак і інтэрактыўныя пляцоўкі ад усіх абласцей краіны і горада Мінска. Кожная пляцоўка ўнікальная і дэманструе шматграннасць традыцый беларускага народа.

На пляцоўцы Віцебскай вобласці сваю экспазіцыю прадставіў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Тут можна ўбачыць выставу кніг Францыска Скарыны і стаць майстрам гравюры. 

– Святкуецца адна з важных дат, гэта 500-годдзе з дня першай публікацыі кнігі "Апостал" Францыска Скарыны. Усе ведаюць, што ён прынёс Беларускім і ўсходнеславянскім землям друкаванае слова, але мала хто задумваецца, што ён яшчэ і заснавальнік беларускай кніжнай графікі, – распавяла Вольга Зайцава, старшы навуковы супрацоўнік музея. – І вось мы сёння прадстаўляем рэканструкцыю друкаванага станка, з дапамогай якога можна адчуць сябе майстрам гравюры і стварыць сваю ўласную выяву па тэхналогіі 17-га стагоддзя. 



Гэтак жа, на пляцоўцы нашай вобласці прайшла сустрэча з пісьменнікамі Віцебшчыны. Дзе яны прачыталі свае радкі слухачам. 

Свае дамы рамёстваў прадставілі Шаркаўшчынскі, Докшыцкі і Глыбоцкі раёны. Тут можна было ўбачыць выцінанкі, вырабы з гліны і дрэва, дзіўнай прыгажосці саламяныя вянкі і ўпрыгажэнні ручной працы. 



Фестываль кнігі і прэсы ў Лідзе стаў сапраўдным святам для ўсіх, хто шануе беларускае слова і культуру. Ён наглядна паказаў, як цесна пераплецены гісторыя кнігадрукавання, сучасная літаратура і жывыя народныя рамёствы, ствараючы адзіную і шматгранную Культурную прастору краіны.




















Авторское право «Витьбичи»