[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

У выставачнай зале Музея Марка Шагала ў Віцебску працуе справаздачная экспазіцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў

У выставачнай зале Музея Марка Шагала ў Віцебску па вуліцы Генерала Белабародава працуе справаздачная экспазіцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.
«Арт-рэгіён-2» – праект, у якім прадстаўлена каля 70 работ больш за 40 аўтараў. Жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы адлюстроўваюць розныя мастацкія кірункі: ад рэалістычнага да абстрактнага. Акрамя знакамітых майстраў на выставе можна пазнаёміцца і з тымі, хто пакуль не атрымаў шырокую папулярнасць, але мае здольнасць, каб у будучыні ўліцца ў рады Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. 
Гэта і з’яўляецца асаблівасцю культурнага праекта. Кожны ўдзельнік выставы праз свае карціны дэманструе разнастайнасць аўтарскіх тэхнік, падыходаў, матэрыялаў і творчых рашэнняў, якія могуць зацікавіць не толькі аматараў мастацтва, але і прафесіяналаў гэтай сферы. «Арт-рэгіён-2» – выставачны праект, які захапляе разнастайнасцю і арыгінальнасцю работ. 
Экспазіцыя будзе працаваць у выставачнай зале па вуліцы Генерала Белабародава, 5, да 2 сакавіка ўключна.