Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «сборщик обуви», «швея», «электрогазосварщик», «продавец», «водитель троллейбуса», «рабочий по комплексному обслуживанию и ремонту зданий и сооружений», «парикмахер», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые временные работы (подработка), тел. 36-25-54
Главная / Новости
21.11.2024

21 лістапада ў Віцебску пачалася X навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, якая працягне работу заўтра

Форум не толькі юбілейны, але і праводзіцца ў знакавы год – 1050-годдзя Віцебска і 80-годдзя вызваленння Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі сталі абласная бібліятэка імя У.І.Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, абласны краязнаўчы музей. Удзел у канферэнцыі прымаюць звыш 80 гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, настаўнікаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, краязнаўцаў. 
Адметнай падзеяй стала ўручэнне ганаровых грамат і падзяк тым, хто цікавіцца гісторыяй Віцебшчыны і краіны ў цэлым, шмат робіць для таго, каб захаваць для нашчадкаў спадчыну. Так, узнагарод Істытута гісторыі ўдастоены калектыў абласной бібліятэкі, вядомы краязнаўца Аркадзь Падліпскі і іншыя знакамітыя людзі.
Пачалася канферэнцыя з пленарнага пасяджэння, якое фактычна стала адной вялікай прэзентацыяй. Свае кнігі прэзентавалі першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча кандыдат гістарычных навук дацэнт Мікалай Півавар, прафесар БДУ доктар гістарычных навук і наш зямляк Уладзімір Снапкоўскі. 
Адначасова прагучала цікавая і пазнавальная інфармацыя з мінулага Віцебшчыны, напрыклад, наконт яе ролі ў дзяржаўным уладкаванні Беларусі ў 1919-1924 гадах. Або аб намеры Мікалая Півавара стварыць некалькі атласаў Віцебскага раёна – гістарычны, эканамічны, канфесійны, літаратурны і нават мастацкі, у якім будуць прадстаўлены творы мастакоў, пачынаючы з Ільі Рэпіна, што пісалі нашых землякоў і мясцовыя краявіды.
Вялікую цікавасць выклікала чацвертая кніга “Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”, з прэзентацыяй якой выступіла вучоны сакратар Інстытута гісторыі кандыдат філалагічных навук Наталля Перавалава. Патрэба ў такім творы была, нягледзячы на тое, што аб гэтым перыядзе нашай гісторыі сказана шмат. Прынамсі, толькі навукоўцы апублікавалі каля 12 тысяч прац на ваенную тэматыку, створана шматтомная хроніка “Памяць”. Тым не менш да 75-годдзя Вялікай Перамогі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прапанавала правесці ўсебеларускую акцыю “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”. На аснове ўспамінаў беларусаў выдадзены чатыры тамы унікальнай кнігі. І акцыя працягваецца! 
У кожнага жыхара нашай краіны ёсць магчымасць увекавечыць памяць сваіх родных і блізкіх, якія абаранялі Радзіму ад ворага, набліжалі перамогу сваей працай у тыле, мужна перанеслі выпрабаванні ў канцлагерах ці на акупіраванай зямлі. Зазірніце на сайт https: // belletapis.by/, адкуль даведаецеся, куды і як дасылаць успаміны і фотаздымкі сваіх герояў Вялікай Айчыннай. 
У межах канферэнцыі ў абласным краязнаўчым музеі адбыўся “круглы стол”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
У абласной бібліятэцы заўтра адкрыецца выстава “Збор запаветных кніг” з багатай асабістай бібліятэкі Аркадзя Падліпскага. На ёй прадстаўлены 100 рэдкіх выданняў, якія наглядна ілюструюць шырокае кола інтарэсаў віцебскага краязнаўцы. Дарэчы, выстава будзе працаваць да 30 снежня. 
Працягам канферэнцыі стане праца па секцыях, у якой прымуць удзел гісторыкі, архівісты, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, краязнаўцы. Плануецца раскрыць і абмеркаваць шырокае кола тэм – ад археалогіі да сучаснасці, ад культуры да аналізу эканамічных, сацыяльных і культуралагічных працэсаў.

Все новости

Другие новости