Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы (подработка), тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / Новости
11.07.2024

Да 55-гадовага юбілею легендарнага беларускага ансабля “Песняры” выставачны праект “Песняры. 55” адчынены ў Ратушы на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

 

У выставачных залах сабраны ўнікальныя рэчы. Нотныя рукапісы Уладзіміра Мулявіна, сярод іх “Чырвоная ружа”, “Казакі” з паметкамі беларускага песняра, з якіх бачна, як ён працаваў над тэкстамі і нотамі, эскізы сцэнічных касцюмаў да гастроляў у Амерыцы, сцэнічных касцюмаў “Сват”, “Мужык” да рок-оперы “Песня пра долю” ВІА “Песняры”.
– Самі касцюмы яшчэ прывязуць у Віцебск з Мінска, але крыху пазней, – адзначыла дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская. – “Песняры. 55”– гэта сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, музея У. Г. Мулявіна, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Дзякуючы гэтаму мы можам дакраннуцца да малавядомага і вельмі цікавага з жыцця “Песняроў”.




Захапленне выклікаюць фотаздыкі ўдзельнікаў ансамбля на гастролях, а таксама ў закуліссі, што асабліва важна, таму што гэта – частка жыцця артыстаў, якую мы ведаем найменш. На стэндах, што прысвечаны творчасці “Песняроў”, арыгінальныя вінілавыя пласцінкі з кюар-кодамі, калі навесці на іх смартфон, можна праслухаць любую песню легендарнага ансабля.

– Творчасць Уладзіміра Мулявіна і яго ансабля – наша нацыянальнае гісторыка-культурнае багацце, складана уявіць “Славянскі базар” без “Песняроў”. Сяброўства Уладзіміра Мулявіна з першым дырэктарам міжнароднага фестываля мастацтваў Радзіёнам Басам была сапраўдная і моцная. Уладзімір Мулявін, знакаміты ўсімі любімы артыст, падтрымліваў фестываль, калі ён толькі рабіў свае першыя крокі, і заўсёды выступаў на сцэне “Славянскага базара” ў час яго адкрыцця, – адзначыў загадчык аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Арцемій Васілевіч. – Слова пясняр – купалаўскае. У ім закладзена наша мінулае, меладычнасць беларускай мовы і любоў да Радзімы. Сёння складана ўявіць беларускую зямлю, якая не была б блаславёна песнямі “Белавежская пушча”, “Малітва”. Калі бачыш у небе палёт бусла, у думках самі сабой узнікаюць радкі “Землю нашай любви осеняя большими крылами”.
Арцемій Васілевіч подкрэсліў, не выпадкова выстава з’явілася менавіта ў Ратушы. Гадзіннік на ёй штодзень у пэўны час грае “Александрыну”, адну з самых знакамітых кампазіцый “Песняроў” . Тыя з нас, якія на працы крыху затрымліваюцца увечары, чуюць гэтую мелодыю, якая ліецца з вяршыні Ратушы.Прыхільнік творчасці Мулявіна, які завітаў на выставу, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак застаўся ў захапленні ад яе наведвання і падзяліўся ўражаннямі:
– Янка Купала, калі пісаў сваю славутую “Спадчыну” нават не мог падумаць, што праз дзесяткі гадоў хлопец, які народзіцца далёка на Урале будзе папулярызаваць беларускія песні, беларускую мову і культуру, прычым зробіць гэта так, што іх заспявае ўвесь Савецкі Саюз. Песні ў выкананні ансамбля гучалі не толькі на прасторах Савецкага Саюза, яны сталі сусветнымі хітамі. Геаграфію выступленняў “Песняроў” лёгка прасачыць, прачытаўшы інфармацыю на стэндах. “Песняры” – наша культурная, музычная, духоўная спадчына, якую мы павінны захоўваць, і тое, што на выставе шмат наведвальнікаў, якія атрымліваюць тут сапраўдную асалоду, паказвае, як беражліва мы ставімся да гэтай спадчыны.

З Віцебска выставачны праект “Песняры. 55” паедзе ў Маскву, дзе будзе радаваць і знаёміць з творчасцю Мулявіна жыхароў Расіі.

Авторское право «Витьбичи»

 

Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”