03.04.2025
Прэзентацыя краязнаўчай кнігі Мікалая Півавара адбылася ў Віцебску
_1_tn.jpg)
Колькі таямнічага хавае ў сабе гісторыя Віцебшчыны? Менавіта ў нашай вобласці знахозіцца самы вялікі на Беларусі камень і была адкрыта першая беларуская школа, у якой працаваў першы беларускі настаўнік — Тарас Гушча, ён жа Якуб Колас.
Гэтыя і іншыя факты змешчаны ў выданні «Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны» гісторыка і краязнаўца Мікалая Півавара. Прэзентацыя прайшла ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Кніга — сапраўдная знаходка для тых, хто цікавіцца культурай і гісторыяй паўночнага рэгіёна. У ёй сабраны звесткі пра аб’екты, падзеі і людзей, звязаных з нашай вобласцю.
— Пачынаў працаваць над кнігай літаральна з двух-трох гістарычных фактаў, — расказаў на прэзентацыі Мікалай Півавар. — Думаў, атрымаецца невялічкае выданне, але на выхадзе маем грунтоўную працу, у якой знайшлі адлюстраванне каля ста звестак з гісторыі нашага краю.


Як адзначыў аўтар, кніга «Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны» прэзентуе нашу вобласць з самых лепшых бакоў і ў першую чаргу напісана для маладога пакалення, каб заахвоціць моладзь да вывучэння гісторыі роднага края.
Авторское право «Витьбичи»
Все новости
Другие новости