Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы (подработка), тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / Новости
23.05.2024

Віцебская абласная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава

 

«Урокі вайны сёння вучаць вельмі многаму… Тэма вайны часам гучыць вельмі сучасна», – пісаў Васіль Быкаў.

Абласная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларускай ССР, Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэата Ленінскай прэміі Васіля Быкава. Тут адбыўся круглы стол «Салдат Перамогі Васіль Быкаў», у якім прынялі ўдзел літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.
Літаратурная спадчына Васіля Быкава, ураджэнца вёскі Бычкі Ушацкага раёна (19 чэрвеня), салдата Перамогі, які з 18 гадоў змагаўся на полі боя супраць фашыстаў і ведаў вайну не па чутках, – сапраўдная нацыянальная каштоўнасць. У ваенных аповесцях і апавяданнях  ён паказваў маральны выбар чалавека ў крытычныя моманты жыцця.
– Ён пісаў не проста пра вайну, а пра чалавека на вайне. Разглядаў паводзіны героя ў экстрэмальных абставінах, бо няма ў свеце нічога больш складанага за чалавека, – падзялілася думкамі старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.

Сімвалам і сумленнем нацыі назваў Васіля Быкава, з якім быў асабіста знаёмы, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка. Ён прысвяціў выступленне псіхалагізму і алегарычнасці твораў пісьменніка, адзначыўшы, што ў яго можна знайсці адказы на пытанні, якія хвалююць нас сёння.

Пра ролю Васіля Быкава ў вяртанні імя Марка Шагала на радзіму распавяла Людміла Хмяльніцкая, краязнаўца, галоўны рэдактар альманаха «Віцебскі сшытак».

Жыццё і творчасць нашага выбітнага земляка працягвае даследвацца.

– Нядаўна былі выяўлены і ўведзены ў навуковы абарот аўтографы і лісты Васіля Быкава да беларускага літаратуразнаўцы Нікіфара Пашкевіча, нараджэнца Талачыншчыны, з якім яны абмяркоўвалі ўнесеныя ў творы праўкі. А таксама сяброўская перапіска з віцебскім паэтам Давідам Сімановічам, – паведаміла вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава.
– Мы яшчэ і яшчэ раз узгадваем сусветна вядомага пісьменніка, кожны з твораў якога кранае, да іх трэба звяртацца, каб у нашым сумленні і памяці не згубілася нешта важнае, – адзначыла загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова.

Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”