Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы по уборке улиц города, очистке и окраске заборов, погрузочно-разгрузочные и сельскохозяйственные работы. тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / 77-лет Победы / Беларусь помнит / Материалы по теме "Беларусь помнит"
02.07.2019

Віктар Паўлавіч Багатыроў з вёскі Андрэеўка — адзіны на сённяшні дзень блакаднік Ленінграда, які пражывае на тэрыторыі Шумілінскага раёна

Сёлета ветэран адзначыў важкую дату — 80-годдзе. Успаміны захлынаюць душу, трывожаць сэрца, Віктару Багатырову хочацца выгаварыцца, каб на душы палягчэла. Ён з задавальненнем дзеліцца сваімі эмоцыямі, шчырымі пачуццямі.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Багатыровы жылі ў Ленінградзе. Бацьку, які працаваў на адным з заводаў, практычна адразу эвакуіравалі ў Ніжні Тагіл на авіяцыйны завод. Галава сям'і прапаноў­ваў сваёй жонцы з двума сынамі паехаць да бацькоў у вёску, але жанчына адмовілася. Не думала, што вайна будзе такой доўгай, што з дзецьмі акажацца ў блакадзе.

— У маёй памяці назаўсёды засталіся жудасць, голад і холад, — кажа Віктар Паўлавіч. — Нават калі б я хацеў гэта забыць, то не змог бы: пасля вайны маці часта расказвала такія жудасныя сцэны з тае пары, што я нават здзіўляўся, як я, маці і мой старэйшы брат тады выжылі, як вы­трымалі гэтыя амаль 900 дзён і начэй блакады. Толькі цяпер разумею, што мая маці была моцнай і мужнай жанчынай, бо ёй трэба было не толькі самой выжыць, але і дагледзець нас з братам. Помню, што нам увесь час хацелася есці. Тыя 125 грамаў, якія выдаваліся чалавеку на суткі, хацелася праглынуць адразу. Але маці раздзяляла на два-тры разы. Смаку хлеба зусім не помню, можа, яго і не было, — невядома з чаго пяклі. Толькі колер. Цёмна-шэры колер маленькага ленінградскага шчасця — хлеба, якога хацелася наесціся ўдосталь. Помню, як маці разам з іншымі жанчынамі зімой хадзіла на так званую нейтральную тэрыторыю, адкуль прыносіла мёрзлую капусту і буракі, сярод іх часам траплялася і бульба, якая сярод гэтай гародніны была самай смачнай. Усё гэта маці варыла, дадаючы ў каструлю жменьку круп, папяровы пакецік якіх выдаваўся раз на месяц. Але гэтага пайка хапала ненадоўга. Часта замест ежы мы пілі ваду. Нас і суседзяў з нашага шматпавярховага дома ратавала тое, што побач працякала Ня­ва, і вада не была дэфіцытам. Іншыя ж не мелі і гэтага. Але ўсё роўна людзі настолькі знясілелі, што некаторыя нават не маглі пахаваць сваіх землякоў.

Самым цяжкім перыядам падчас блакады была зіма, бо ацяпленне і электрычнасць у кватэрах адключылі. Суседзі пашкадавалі дзяцей Багатыровых — аддалі адну буржуйку. Дзяку­ючы ёй і не замерзлі. Палілі ўсім, што было пад рукамі: кнігамі, рыззём, мэбляй, веццем ад дрэў. Хутка ў пакоі засталося толькі два ложкі і неабходнае адзенне. Нават стол пайшоў на дровы.

— Зняцце блакады — гэта была перамога, шанс на жыццё для тых, хто быў адрэзаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ад ўсяго свету, — кажа Віктар Паўлавіч. — Людзі выходзілі на вуліцы, абдымаліся, плакалі ад радасці.

Але і пасля вайны ў горадзе выжываць было нялёгка. Таму Багатыровы пераехалі ў вёску Барсучына Шумілінскага раёна, дзе жыў дзядуля Віктара Паўлавіча. Тады ў яго была карова, дзякуючы якой выжыла не толькі сям'я Багатыровых, але і іх суседзі.

Праз некаторы час сям'я пабудавала сабе дом у Андрэеўцы. Віктара, якому споўнілася 18, прызвалі на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Германіі, дзе быў санінструктарам. Там навучыўся граць на гармоніку, які і прывёз дадому ў Андрэеўку. Дарэчы, мужчына і сёння беражліва захоўвае фотаздымкі 60-гадовай даўніны з Германіі, якія з задавальненнем нам паказаў.

Пасля арміі Віктар Багатыроў пайшоў працаваць у мясцовы саўгас механізатарам. Згадаў, як сеялі і аралі ў тры змены, як у два-тры разы перавыконваў даведзеныя нормы. Па жыцці Віктара Паўлавіча заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае зараз яго жонка Ганна Іванаўна, з якой разам жывуць 56 гадоў.

Сваім двум сынам, траім унукам і праўнучцы Віктар Паўлавіч нярэдка расказвае пра блакадны Ленінград. Родныя ганарацца сваім бацькам і дзядулем, яго мужнасцю і працоўнымі дасягненнямі. Віктар Паўлавіч заўсёды жадае родным і блізкім мірнага неба, бо менавіта гэта, на думку ветэрана, і ёсць самае галоўнае для ўсіх людзей.
Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”