Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы по уборке улиц города, очистке и окраске заборов, погрузочно-разгрузочные и сельскохозяйственные работы. тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / Год малой родины
04.02.2019

У Год малой радзiмы педагагiчны калектыў ясляў-сада № 112 адной з задач вызначыў патрыятычнае выхаванне

Дзяцей прывучаюць да беларускай мовы, знаёмяць з нацыянальнымi традыцыямi, наладжваюць разнастайныя конкурсы, прыцягваючы да гэтай работы i бацькоў.

Пятнiца, напрыклад, стала днём роднай мовы, калi ўсе ў садзе стараюцца размаўляць выключна па-беларуску. Асаблiвай увагi заслугоўвае аўтарскi праект музычнага кiраўнiка Вольгi Рутчанковай «Як нарадзiўся Вiцебск». Яго вынiкi нядаўна былi прадэманстраваны перад слухачамi курсаў павышэння квалiфiкацыi Вiцебскага абласнога iнстытута развiцця адукацыi.

 — Беларускi матэрыял уводзiлi паступова,— расказвае пра работу над праектам Вольга Рутчанкова.—Развучвалi беларускiя гульнi, танцы, спявалi песнi. Вершы для пастаноўкi пiсалi самi, абапiраючыся на фальклорны матэрыял.

Пакрысе набываюцца музычныя iнструменты. Ёсць ужо жалейка трысняговая, шаркунок з бяросты, каробачка драўляная, навучыцца граць на якiх было цiкава i самiм педагогам. Дзецi не проста вывучылi свае ролi для спектакля, яны шмат даведалiся пра традыцыi, абрады, заняткi беларусаў.

Само прадстаўленне «Як нарадзiў ся Вiцебск» уражвае дасканаласцю выпiсаных вобразаў, прадуманасцю дэталей.

…Вось крывiчы разгарнулi багаты кiрмаш i чакаюць гасцей, нахвальваючы свой тавар. А чаму б не ўзяць у рукi музычныя iнструменты: так i час весялей бавiць, i купцоў зацiкавiць лягчэй. Неўзабаве i грэчаскiя гандляры падаспелi—давай хутчэй выбiраць ручнiкi. I ўсё з танцамi ды песнямi. На чарзе—варагi з футрам ды золатам i вясёлым танцам «Ойра». А вось i княгiня Вольга са сваёй дружынай. Спадабаўся ёй i народ працавiты, мiралюбiвы, i мясцiны прыгожыя. I вырашыла яна заснаваць тут горад i iмя яму даць—Вiцебск…

Апроч песень i танцаў дзецi прадэманстравалi добрае веданне беларускiх гульняў, валоданне старажытнымi музычнымi iнструментамi. Узмацнiлi ўражанне ад прадстаўлення пашытыя работнiкамi ўстановы касцюмы.

У праект, як расказала загадчык яс ляў-сада № 112 Алена Грыгор’ева, уцягваюцца i малодшыя дзецi. I наогул, самi супрацоўнiкi вырашылi больш даведацца падчас агляднай экскурсii па Вi цебску. Прызналiся, што зрабiлi для сябе шмат адкрыццяў.

По материалам газеты «Витьбичи»


Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”