Забудова па вуліцы Савецкай.
Уключае 3 мураваныя жылыя дамы, абъяднаяныя ў адзіную групу, характэрную для гарадскога жыллёвага будаўніцтва 19 – пачатку 20 ст.
Дом № 15. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак мае спрошчаны архітэктурны дэкор: прафіляваныя ліштвы і лучковыя броўкі прамавугольных акон, міжпаверхавы фігёнгавы пояс і прафіляваны карніз з дэнтыкуламі. Цокаль будынка расшыты пад руст. Планіровачна падзелены на 2 жылыя секцыі. З боку двара зроблены 2 уваходы ў дом.
Дом № 17. Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокалем. Фасад дэкарыраваны рустам, ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў. Цэнтр кампазіцыі на 3-м паверсе вылучаны шырокім балконам. Планіровачна дом падзелены на 2 кватэры на кожным паверсе, уваход з двара.
Дом №. 19. Галоўны фасад двухпавярховага будынка мае сіметрычную кампазіцыю, у цэнтры яго размешчаны балкон. У пластычнай апрацбўцы выкарыстаны рызаліты, канеліраваныя пілястры, паўкалоны, філёнгавы пояс, руст. Сіметрыю фасада падкрэслівае, раўнаважнае размеркаванне прамавугольных і арачных праёмаў. Уваход з двара.
Фрагмент жылой забудовы па вул. Савецкай мае адзінае архітэктурна-дэкаратыўнае вырашэнне, у якім выкарыстаны формы класіцызму.
Витебский городской исполнительный комитет, 2024
Разработка сайта БЕЛТА