Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «сборщик обуви», «швея», «электрогазосварщик», «продавец», «водитель троллейбуса», «рабочий по комплексному обслуживанию и ремонту зданий и сооружений», «парикмахер», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы (подработка), тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / О городе / Достопримечательности / Историческая застройка улицы Суворова

Историческая застройка улицы Суворова

Забудова вуліцы Суворава.

У цэнтральнай частцы горада. Разам з забудовай вуліц Крылова, Я.Купалы, Л.Талстога стварае гісторыка-архітэктурную зону горада. Мураваныя дамы, размешчаныя на пакатым рэльефе, абъяднаны адзінай кампазіцыяй, агульным архітэктурна-дэкаратыўным вырашэннем.

Дом №. 2. Пабудаваны ў канцы 18 ст. як гандлёвыя рады. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены 1-га паверха, дзе размяшчаліся крамы, былі прарэзаны шырокімі лучковымі аркамі – уваходамі ў крамы, сцены 2-га паверха (склад тавараў) – маленькімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасценкі паміж праёмамі на кожным паверсе дэкарыраваны 2 спаранымі пілястрамі, якія ствараюць дэкаратыўны малюнак. Гандлёвыя рады зъяўляліся сувязным звяном паміж ратушай і іншымі будынкамі на плошчы перад ёй. Першапачатковы выгляд адлюстраваны на акварэлі І.Пешкі 19 ст. У канцы 19 ст. дом рэканструяваны, да яго прыбудаваны невялікі 3-павярховы жылы дом з вузкім (на 3 акны) фасадам і скошаным вуглом, дзе размешчаны ўваход. Цяпер 1-ы паверх будынка выкарыстоўваецца гандлёвай установай (фасад зменены), 2-і – жылы. На 2-м паверсе захаваліся арачныя аконныя праёмы і слаістыя пілястры дарычнага ордэра паміж імі.

Дом № 4. Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю, якую падкрэслівае лучковая арка – праезд у двор. Прамавугольныя вокны дэкарыраваны ліштвамі з франтонамі, на 2-м паверсе асіметрычна размешчаны балкон. Уваход аформлены паўкалонамі. Гарызантальныя чляненні вылучаны прафіляваным міжпаверхавым паяском і завяршальным карнізам з філёнгавым фрызам. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму.

Дом № 6. Пастаўлены ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. У дэкаратыўнай апрацоўцы галоўнага фасада выкарыстаны традыцыйныя элементы: міжпаверхавы пояс, прафіляваны карніз, ліштвы арачных і лучковых акон. Сіметрыю фасада парушае бакавое размяшчэнне галоўнага ўвахода.

Дом № 8. Мураваны 3-павярховы будынак. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры неглыбокім рызалітам і завершаны 3-вугольным франтонам з сухарыкамі. На 1-м паверсе (у рызаліце) – уваходны партал з металічнай агароджай (першапачаткова арачны праезд), на 2-м – тры паўцыркульныя аконныя праёмы з арачнымі сандрыкамі і пілястрамі, на 3-м – прамавугольныя вокны.

Дом 10/2. На скрыжаванні вуліц Суворава і Крылова. Пабудаваны ў 19 ст. Будынак двухпавярховы, з закругленай вуглавой часткай, якая на 2-м паверсе вылучана балконам з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Над цэнтральнай часткай галоўнага фасада – трохвугольны франтон. Вокны прамавугольныя і лучковыя, дэкараваны прафіляванымі ліштвамі. З боку галоўнага фасада арачны праезд у двор. Выкарыстоўваецца як жылы.

Дом № 12/1. На рагу вуліц Суворава і Крылова, насупраць дома № 8. Пабудаваны ў 1799 г., рэстаўрыраваны ў 1848 г. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка закруглена і вылучаецца на 2-м паверсе шырокім балконам з каванай агароджай (не збераглася). Цэнтр выцягнутага галоўнага фасада вылучаны плоскім рызалітам з трохвугольным франтонам. Сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Вокны прамавугольныя, на 1-м паверсе расшыраны ў 19 ст. і аздоблены арачнымі філёнгамі, на 2-м – з простымі ліштвамі. Пачатковая планіроўка не збераглася. Выкарыстоўваецца як жылы.

Дом №. 26. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. як гарадскі асабняк. Будынак Т-падобны ў плане: да двухпавярховага корпуса, арыентаванага на вуліцу, з боку двара прыбудавана аднапавярховае крыло. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры рызалітам, асіметрычна размешчаны ўваход вызначаны 2 калонкамі. На 1-м паверсе вокны лучковыя з ліштвамі, на 2-м – прамавугольныя. З боку галоўнага фасада праезная арка. Планіроўка анфіладная. У двухпавярховым корпусе размяшчаліся жылыя пакоі, у аднапавярховым – гаспадарчыя. У будынку дзіцячая ўстанова.

Дом № 34/23. На скрыжаванні вуліц Суворава і Савецкай. Пабудаваны ў 1927 – 32 гг. з цэглы і дрэва (архітэктар В.Вукалаў). Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м2, кухню плошчай ад 7 да 10 м2, санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен.

Дом пабудаваны па тыпу “дамоў-камун”, з'яўляецца характэрным прыкладам савецкай архітэктуры 1920 – 30-х гадоў.

Дом № 38. Пабудаваны ў 1930 – 35 гг. (архітэктар В.Вукалаў). Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амаль квадратных акон. На 1-м паверсе – магазін. Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя абъёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый.

Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча, вуліца Суворава, 44).

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Узведзены з цэглы ў 1890 г. (архітэктар А.Кляменцьеў) як мужчынскае духоўнае вучылішча. З 1923 г. у будынку размяшчалася мастацкі тэхнікум (у 1939 рэарганізаваны ў Віцебскае мастацкае вучылішча, існавала да 1941). Тут вучыліся вядомыя беларускія мастакі З.І.Азгур, А.А.Бембель, А.К.Глебаў, Я.А.Зайцаў, П.В.Масленікаў, У.П.Сухаверхаў, В.К.Цвірка і інш. Некаторы час у будынку размяшчаўся мастацка-графічны факультэт педвучылішча, цяпер – вучэбны корпус Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава.

Манументальны чатырохпавярховы (першы паверх цокальны) Г-падобны ў плане будынак, абодва яго фасады (па вул. Суворава і Чэхава) насычаны дэкаратыўнымі элементамі. Фасад па вуліцы Чэхава выдзелены адным цэнтральным рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасад па вуліцы Суворава (больш працяглы) мае 2 бакавыя рызаліты, таксама завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Усе паверхі па фасадах падзелены прафіляванымі карнізнымі паяскамі і маюць разнастайную аздобу. Першы паверх трактуецца як цокальны, мае гладкія сцены. Сцены другога паверха пакрыты рустам, сцены трэцяга аздоблены плоскімі пілястрамі, яго паўцыркульныя аконныя праёмы дэкараваны арачнымі ліштвамі. Паміж аконнымі праёмамі чацвёртага паверха размешчаны шырокія лапаткі. Аконныя праёмы ўсіх паверхаў (акрамя трэцяга) прамавугольныя. Цэнтральны рызаліт фасада, дзе знаходзіцца галоўны ўваход у будынак, больш насычаны дэкаратыўнымі элементамі: ляпныя накладныя дэталі, канелюраваныя калонкі, паўцыркульныя нішы і інш. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў праявіліся эклектычныя матывы. Унутраная планіроўка калідорная, з боку галоўнага ўваходу – парадны вестыбюль і цэнтральная лесвіца, на трэцім паверсе – актавая зала.

Радио “Витебск”