Дзяржаўнае прадпрыемства “Турысцка-гасцінічны комплекс “Віцебск Гатэль”
Гасцініца “Віцебск”, пабудаваная ў 1973 годзе, на сённяшні дзень з'яўляецца адной з самых вялікіх гасцініц нашага старажытнага горада.
Гасцініца знаходзіцца ў самым цэнтры дзелавой, культурнай і гістарычнай часткі Віцебска, на маляўнічым беразе ракі Заходняя Дзвіна. Блізкасць чыгуначнага і аўтавакзалаў, размешчаныя каля гатэлю галоўныя транспартныя магістралі дазваляюць хутка дабрацца да гасцініцы і з гасцініцы ў любую частку горада.
Гасцініца прапануе для пражывання 201 нумар для 271 госця. Нумарны фонд складаецца з нумароў як вышэйшага разраду, так і нумароў бізнэс і эканом класа. Усе нумары абсталяваны душам або ваннай, прамым выхадам на гарадскую тэлефонную лінію, кабельным тэлебачаннем, бесправадным выхадам у Інтэрнэт (WI-FI), нумары вышэйшага разраду і бізнес класа (стандарт) – халадзільнікамі. Кругласутачна працуюць служба парцье і служба бяспекі. З вокнаў кожнага нумара адкрываецца шыкоўны від на горад.
Турыстычнае агенцтва пры гасцініцы прапануе багатую экскурсійную праграму па Беларусі, аднадзённыя і шматдзённыя туры: “Тысячагадовы Віцебск”; “Мой другі Парыж” (М.Шагал); “Здраўнёва” музей-сядзіба Рэпіна; “Званы Сафіі” (Полацак); “Беларускі Версаль” (Глыбокае-Мосар); “Рэха мінулай вайны” (Хатынь, Лінія Сталіна); “Замкі Беларусі” (Мір, Нясвіж). Таксама па запыце прадастаўляюцца паслугі гіда-перакладчыка і транспартныя паслугі.
У гасцініцы размяшчаецца камфортная канферэнц-зала на 60 месцаў для правядзення канферэнцый ці прыёмаў.
У рэстаране “Віцебск” падаюць стравы нацыянальнай беларускай кухні і адаптаванай еўрапейскай кухні, ёсць вялікі выбар вінаў і напояў. У гасцініцы арганізуюцца кава-брэйкі і абеды на любы густ, а таксама банкеты, фуршэты і любыя мерапрыемствы па індывідуальнай замове.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул. Замкавая, 5/2а
сайт: www.hotel-vitebsk.by e-mail: info@hotel-vitebsk.by тэл/факс: + 375212 643280; тэл.: +375 212 643140,+375 29 3760623; +375 33 6109076;
Гатэль Эрыдан”
Гатэль “Эрыдан” размешчаны ў гістарычнай частцы горада на пешаходнай зоне. Будынак, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, знаходзіцца на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна (на скрыжаванні вуліц Савецкай і Суворава). У пешай даступнасці знаходзяцца былы Палац губернатара, Арт-Цэнтр Марка Шагала, гістарычны цэнтр горада.
Невялікія памеры гатэля спрыяюць індывідуальнаму падыходу да кожнага
кліента і дазваляюць персаналу ставіцца да гасцей з належнай увагай.
Гатэль “Эрыдан” цалкам адпавядае катэгорыі трохзоркавага гатэля еўрапейскага ўзроўню і прапануе размяшчэнне ў 26 нумарах з усімі выгодамі. У кожным нумары асобны санвузел, халадзільнік, кабельнае тэлебачанне, бесправадны доступ у Інтэрнет (WI-FI).
Пры гатэлі маецца бясплатная неахоўная паркоўка і платная ахоўная аўтастаянка, а таксама канферэнц-зала на 25 - 30 чалавек, кругласутачны бар, рэстаран (на 40 персон) і банкетная зала (на 12 персон). У меню рэстарана прадстаўлены стравы еўрапейскай і беларускай кухні, шырокая вінная мапа. У гатэлі працуе сауна, ёмістасцю да 10 чалавек.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул. Савецкая 21/17 E-mail: hotel-eridan@mail.ru
Тэл./факс: + 375 212 60 44 99 Сайт: http://www.eridan-vitebsk.com
Турысцка-гасцінічны комплекс “Лучоса”
Гасцініца “Лучоса” размешчана ў сучасным мікрараёне Віцебска. Гатэль названы у гонар ракі Лучоса, адной з віцебскіх рэк. Гасцініца размешчана недалёка ад цэнтра горада, на скрыжаванні асноўных транспартных артэрый, што дазваляе гасцям хутка і камфортна дабірацца ў любую частку Віцебска. Гасцініца “Лучоса” – гэта сучасны камфартабельны гатэль, які прытрымліваецца традыцый беларускай гасціннасці.
Нумарны фонд гасцініцы ўключае 152 нумары рознай ступені камфортнасці (аднапакаёвыя, двухпакаёвыя, трохпакаёвыя). Ёсць нумар для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У кожным нумары ёсць міні-бар, халадзільнік, тэлевізар, сейф, гарадская і міжнародная сувязь, доступ у інтэрнет (Wi-Fi). У трохпакаёвых нумарах ёсць кухня, абсталяваная неабходнай бытавой тэхнікай.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 1
Адміністратар службы размяшчэння і браніравання: +375 212 29 85 00, +375 44 555 92 11 (А1) +375 33 336 67 30 (MTC) сайт: http://www.luchesa.by/
Гасцініца “Ветразь”
Гасцініца “Ветразь” размешчана на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны, у зялёнай зоне, недалёка ад цэнтра горада. Блізкасць прыпынкаў гарадскога транспарту дазваляе хутка дабрацца да асноўных славутасцяў, музеяў, магазінаў, гандлёвых цэнтраў, кафэ і рэстаранаў. Да паслуг гасцей 147 нумароў на 237 месцаў. Нумары ў гасцініцы “Ветразь” маюць уласныя назвы і арыгінальны дызайн.
Таксама да паслуг гасцей маецца турбюро, рэстаран, экспрэс-бар, дыска-бар, ахаваная аўтастаянка,
салон-цырульня, канферэнц-зала на 60 месцаў і зала для перамоваў, бізнес-цэнтр,
Wi-Fi, банкамат.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, пр-т Чарняхоўскага 25/1.Служба прыёму і размяшчэння +375 212 552275; +375 29 2372275 (МТС); +375 29 1372275 (А1). Бюро падарожжаў і экскурсій +375 212 27 22 25; +375 44 702 83 20 (А1). Сайт: http://vitebsktourist.by/
Гатэль “Губернскі”
Гасцінічны комплекс “Губернскі” размяшчаецца недалёка ад берага Заходняй Дзвіны, будынак комплексу прызнан архітэктурным помнікам XIX стагоддзя. Інтэр'ер гасцініцы стылізаваны рэпрадукцыямі карцін Марка Шагала. Гасцініца прымае гасцей з 2012 года і прапануе для размяшчэння шэсць камфартабельных нумароў.
У кожным нумары ў наяўнасцці ванны пакой з ваннай ці душавой кабінай, бідэ і санвузлом; міні-бар; месца для працы з крэсламі; тэлевізар з трансляцыяй кабельных каналаў; тэлефон; правадны доступ у інтэрнэт, кропка доступу Wi-Fi. Кожнаму госцю прадастаўляюцца лазневыя прыналежнасці і халат.
Для гасцей дадаткова прадастаўляюцца наступныя паслугі: факс і капіравальныя паслугі (у адміністратара), ахоўны паркінг для аўтамабіляў і аўтобусаў з кругласутачным доступам, рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Губернскі”; (масаж; цырульні паслугі; паслугі касметолага), паслугі рэстарана “Губернскі карчмар” і банкетнай залы на 10 месцаў.
Дзейнічае сістэма зніжак.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул.Камсамольская, 11/5. +375 212 370144; +375 212 2360 57; +375 29 6928210. сайт: http://gubernski.by
Гасцініца “Залатое цяля”
Гасцініца “Залатое цяля” ў Віцебску, размешчана ў цэнтральнай частцы горада ў аднайменным культурна-дзелавым цэнтры “Залатое цяля” (на 4-м паверсе). Насупраць размешчаны аўтавакзал, а ў 3-х хвілінах хадзьбы – чыгуначны вакзал, у пешай даступнасці – прыпынку грамадскага транспарту, крамы (прадуктовыя і спецыялізаваныя крамы беларускіх брэндаў). Гасцініца “Залатое цяля”здаходзіцца недалёка ад Дома музея М.Шагала.
Для пастаяльцаў, якія прыбылі на аўтамабілі, ёсць бясплатная паркоўка. У гасцініцы 25 камфартабельных нумароў (у тым ліку 2 люкса). Ва ўсіх гасцінічных нумарах ёсць: шафа для асабістых рэчаў, часопісны столік, халадзільнік, тэлевізар і іншыя выгоды. У нумарах падаецца Wi-fi. У культурна-дзелавым цэнтры таксама размяшчаецца кафэ, боўлінг і більярд.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул. Беларуская 6а (4 паверх). Тэл.: +375 212 36 27 91 (кругласутачна) E-mail: zolt@list.ru.
Хостэл “Х. О.”
Хостэл Х.О. знаходзіцца ў маляўнічай частцы цэнтра старога горада, у некалькіх хвілінах хадзьбы ад Успенскага сабора, Ратушы, Палаца Губернатара і іншых славутасцяў горада. Блізкасць развітой сістэмы гарадскога транспарта дазваляе дабрацца ад хостэла да любой часткі горада.
Нумарны фонд складае 8 нумароў (56 месцаў), абсталяваных усім неабходным для камфортнага пражывання. Гасцям прапануюць 2-х, 5-ці, 8-мі, 9-ці, 10-ці і 12-ці мясцовыя нумары, інтэр’ер якіх выкананы ў цёплых танах, а падлогі выкладзены пліткай. Усе нумары абсталяваны пісьмовым сталом, шафай, бясплатным WI-FI. У некаторых нумарах ёсць тэлевізар і халадзільнік. Ванныя пакоі з'яўляюцца агульнага карыстання.
Акрамя таго госці могуць карыстацца агульнай кухняй і сталовай, дзе ёсць пліта, кулер з чыстай вадой, мікрахвалевыя печы, электрачайнікі, халадзільнікі, посуд і тэлевізар. Па запыце гасцям прадастаўляецца фен, прас і пральная машына. У хостэле ёсць хол, у якім абсталяваны месцы для адпачынку з кабельным тэлебачаннем, бібліятэкай і настольнымі гульнямі.
Побач з хостэлам размяшчаюцца кафэ, рэстараны, крамы, гандлёвы цэнтр, тэатр, канцэртная зала.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул. Суворава 10/2 +375 29 718 45 54 (МТС), +375 29 618 45 54 (А1). E-mail: hotel.vit@mail.ruсайт: http://xostel.by/hostel-vitebsk.html
Гасцініца ФК “Віцебск”
Гасцініца ФК “Віцебск” размешчана на другім паверсе будынка “Цэнтральнага спартыўнага комплексу ФК “Віцебск”, размешчанага па адрасе: г.Віцебск, пр-т Генерала Люднікава, 12.
Нумарны фонд прадстаўлены некалькімі катэгорыямі, разлічанымі на розны бюджэт вандроўнікаў. Усе нумары абсталяваны неабходнай мэбляй і тэхнікай.
Кафэ “Спрынт”, якое знаходзіцца на першым паверсе комплексу, гатова прапанаваць гасцям разнастайнае меню. На тэрыторыі гатэля працуе бесправадны Інтэрнэт, ёсць платная аўтастаянка.
Для дзелавых сустрэч і правядзення канферэнцый ёсць магчымасць арэнды канферэнц-залы на 50 месцаў.
Гасцініца знаходзіцца ў пешай даступнасці ад мясцовых славутасцяў, гандлёвых цэнтраў і Летняга амфітэатра, дзе штогод праходзіць міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул. Люднікава, 12;
Хостэл на Кастрычніцкай
Хостэл размяшчаецца ў гістарычным раёне горада літаральна ў 500 метрах ад чыгуначнага вакзала, а таксама недалёка ад Дома-музея М. Шагала.
Нумарны фонд налічвае 13 нумароў рознай коштавай катэгорыі. У ліку іншых выгод – тэлевізар і бясплатны WI-FI на ўсёй тэрыторыі комплексу. Дадатковыя паслугідля гасцей: трэнажорная зала, настольны тэніс, більярд, сауна, басейн, а таксама зона адпачынку з мангалам у двары.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 10;
тэл. +375 29 710 10 85 (МТС); +375 29 944 24 24(А1);
e-mail: hostel.vitebsk@gmail.com,
сайт www.hostel-vitebsk.by
Гатэль “Смарт”
Гэты невялікі гатэль размешчаны ў гістарычным цэнтры горада Віцебска, на пешаходнай вуліцы Суворава, у будынку – помніку архітэктуры XIX – XX стагоддзяў.
Да паслуг гасцей 8 камфартабельных нумароў. У нумарах зданходзіцца цэнтралізаваная сістэма вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, сістэма спадарожнікавага тэлебачання і бясплатный Wi-Fi. Кожны нумар абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага пражывання.
У двары будынка знаходзіцца бясплатная ахаваная прыватная паркоўка.
На першым паверсе гатэля працуе рэстаран, дзе на абед і вячэру падаюць стравы беларускай і інтэрнацыянальнай кухні. У ранішнія гадзіны для гасцей гатэля накрываецца сняданак.
Кантактная інфармацыя:
г. Віцебск вул. Суворава, д.11;
тэл. +375 33 364 34 44, +375 212 64 40 00,
e-mail: smartvitebsk@gmail.com,
сайт http://smartvitebsk.com