Рус Бел

Культура


Віцебская зямля багатая гісторыка-культурнымі традыцыямі, якія сёння атрымліваюць свае новыя пачаткі і далейшае развіццё.

На тэрыторыі г. Віцебска знаходзіцца 107 аб'ектаў, якім прысвоены статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Сярод іх: 90 помнікаў архітэктуры, 7 помнікаў археалогіі, 7 помнікаў гісторыі, 2 помнікі мастацтва, 1 аб'ект горадабудаўніцтва.

Адрэстаўраваны будынак былой Ратушы, касцёл Святой Варвары, Пакроўскі сабор, Дабравешчанская царква, Свята-Уваскрасенская царква, Успенскі сабор, былыя «Саляныя склады».

Сучасныя тэндэнцыі ў мастацкім, літаратурным і тэатральным жыцці горада - годны працяг нядаўняга мінулага. Горад увайшоў у гісторыю як адзін з галоўных цэнтраў мастацкага авангарда. З Віцебскам цесна злучана творчасць мастакоў І.Рэпіна, Ю.Пэна, М.Шагала, К.Малевіча. У розны час у горадзе працавалі І.Трутнеў, М.Дабужынскі, Л.Лісіцкі, Р.Фальк.

З жыццём і творчасцю М.Шагала злучаны будынкі, якія дайшлі да нас:будынак народнай мастацкай вучэльні, дом сям'і Шагала; у яго гонар усталяваны помнікі, адкрыты Арт-цэнтр М.Шагала. У памяць аб сусветна вядомым земляку ў Віцебску арганізуюцца Міжнародныя Шагалаўскія дні, пленэры.

Будучыя мастакі атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку ў сямі школах мастацтваў, дзіцячай мастацкай школе, Віцебскам коледжы культуры і мастацтваў і ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П.М. Машэрава.

У Віцебску працуе 5 дзяржаўных музеяў і іх філіялы: Віцебскі абласны краязнаўчы музей (вул. Леніна, 36), Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова (вул. Чэхава,4), музей М.Шагала ў Віцебску (вул. Савецкая, 25), Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў,20), музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (вул. Белабародава,5).

З Віцебшчынай звязана жыццё і творчасць асветнікаў мінулага: Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Ераніма Пражскага, гісторыкаў і краязнаўцаў Аляксея Сапунова, Мікалая Нікіфароўскага і Уладзіміра Краснянскага, дзеячаў літаратуры Гаўрылы Дзяржавіна, Тараса Шаўчэнкі, Івана Лажэчнікава, Івана Буніна, Міхала Бахціна, Еўдакіі Лось, Артура Вольскага, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава. Больш 100 бібліятэк знаёмяць гараджанаў з лепшымі літаратурнымі творамі мінулага і сучаснасці.

Сапраўднымі цэнтрамі беларускага мастацтва з'яўляюцца Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа і Беларускі тэатр «Лялька».

Актыўную культурна-масавую і канцэртную дзейнасць праводзяць буйнейшыя ўстановы культуры Беларусі: дзяржаўная ўстанова «Цэнтр культуры «Віцебск» і яго філіялы «Летні амфітэатр» і канцэртная зала «Віцебск», а таксама Віцебская абласная філармонія. Значнае месца ў культурным асяроддзі і музыкальная адукацыі горада займаюць 7 дзіцячых школаў мастацтваў, Віцебскі дзяржаўны коледж ім. І.І.Салерцінскага.

Усё большы размах набывае фэстывальны рух. У горадзе праводзяцца разнастайныя фэстывалі дзіцячай творчасці, эстраднага мастацтва, агляды-конкурсы выканаўчага майстэрства маладых талентаў. Самымі запамінальнымі падзеямі апошніх гадоў, адмысловай візітнай карткай горада сталі Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі кірмаш у Віцебску», Міжнародны музычны фэстываль імя І.І.Салерцінскага, Міжнародны фэстываль сучаснай харэаграфіі.