Рус Бел

Гімн Віцебска


Гімн Віцебска

Гімн города Віцебска мр3

Аўтары:

Тэкст: Т.І.Краснова-Гусачэнка

Перавод:Т.І.Краснова-Гусачэнка, Т.І.Талкачова

Музыка: А.В.Раузо


Па-над Віцебскам цераз вякі

Храм Успення бялюткі ляціць.

Вольга мудрая ўзмахам рукі

Загадала: “Тут гораду быць!”

Залатых купалоў ціхі свет

І славутай гісторыі гімн,

Гонар горада – людзі твае,

Назаўжды ты у сэрцы маім.

Прыпеў:

Горад над Дзвіной,

Нібы белы птах,

Родны Віцебск мой,

Жыць табе ў вяках!

Хай цябе заўжды

Зберагае Спас, 

Лік Яго святы

На гербе у нас!

Твае таленты славіць сусвет:

Між сузор’яў нябесных планет, 

Навуковец, мастак і паэт 

Свой высокі пакінулі след.

Тыя ордэны, што на сцягах –

Гэта доказ пра доблесць і плён,

Пра вялікі і велічны шлях

І плеяду славутых імён.

Прыпеў: 

Кода:

Стаў нашым лёсам

Ты назаўсёды,

Ані забыць цябе,

Ні разлюбіць,

Нас аб’яднала

І доля, і мэта,

Віцебску многая,

Многая лета!

Віцебску многая лета!