Рус Бел

Адукацыя


СІСТЭМА АДУКАЦЫІ ГОРАДА ВІЦЕБСКА

Віцебскаязямлядаласветузнакамітыхасветнікаўмінулага, акружаныхарэоламсвятасці – прападобнаяЕўфрасінняПолацкая, біскупыСімяон, Міна, Дыянісій, пісьменнікі, першадрукарыімысліцелі – КліментСмаляціч, АўрамійСмаленскі, ФранцыскСкарына, ВасільЦяпінскі. Першыянародныявучылішчыадкрылісяў 1789 годзеўПолацку, Віцебску, ОршыіКопысі, у 1910 годзепачаўпрацупершыўБеларусінастаўніцкі інстытут. У 1913 годзе ў губерні дзейнічала 1520 пачатковых школ, 3 гімназіі, настаўніцкая і духоўная семінарыі, кадэцкі корпус, сельскагаспадарчая і мастацкая школы, аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута.

Сёння ў сістэму адукацыі горада Віцебска ўваходзяць 97 устаноў дашкольнай адукацыі, 8 гімназій, 39 школ, дзіцячы дом, спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дапаможная школа, гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Шматфункцыянальная сетка дашкольных устаноў у поўнай меры адпавядае запытам бацькоў на адукацыйныя паслугі. 97 устаноў дашкольнай адукацыі наведваюць больш за 16 тысяч выхаванцаў. Сетка ўстаноў дашкольнай адукацыі ўключае ў сябе 5 дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці, 4 спецыяльныя дзіцячыя сады, 3 санаторныя яслі-сады. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі агульнага прызначэння 8 санаторных груп, 22 – спецыяльныя, 10 груп інтэграванага выхавання і навучання, 73 пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Для дзяцей дашкольнага ўзросту з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія па стане здароўя не могуць наведваць установы адукацыі, арганізуецца навучанне дома.

Установы дашкольнай адукацыі аказваюць адукацыйныя паслугі на платнай аснове. Па запытах бацькоў арганізавана праца груп кароткачасовага знаходжання для дзяцей, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі на пастаяннай аснове, гурткоў эстэтычнага напрамку, замежнай мовы, харэаграфіі і інш.

Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі горада Віцебска ўключае ў сябе 39 агульнаадукацыйных школ і 8 гімназій. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вучацца больш за 38 тысяч навучэнцаў. Школы і гімназіі,абсталяваныя сучаснымі сродкамі навучання, маюць доступ да шырокапалоснага Інтэрнэту.

Ахоп навучэнцаў факультатыўнымі заняткамі складае 90%.

Аддзеламі і ўстановамі адукацыі прымаюцца меры па пашырэнні пераліку і павелічэнні аб'ёмаў дадатковых платных адукацыйных, аздараўленчых, развіваючых паслуг дзецям у выглядзе гурткоў, факультатываў звыш устаноўленых навучальных планаў і праграм.

У 10-11 класах асобныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні навучэнцамі ўсяго класа або ў асобных групах. На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2020/2021 навучальным годзе навучэнцы г. Віцебска заваявалі 70 дыпломаў.

У 2021 годзе на XVII міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па інфарматыцы сярэбраныя медалі заваявалі навучэнцы гімназіі № 1 – Смірноў Канстанцін, Цілігузаў Ягор, Навіцкі Мікалай, гімназіі№ 8 – Гнядзько Дар'я, Балюконіс Цімафей, бронзавы медаль заваяваў навучэнец гімназіі № 1 Адаменка Уладзіслаў (настаўнік Лакціна Вераніка Паўлаўна); па матэматыцы бронзавыя медалі заваявалі навучэнцы гімназіі № 8 – Сіпараў Даніла, Окунеў Іван (настаўнікі Крыванос Галіна Віктараўна, Дабрацкая Наталля Гранвільдаўна).

Больш за палову навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі займаюцца ў школьных гуртках, студыях, калектывах мастацкай самадзейнасці, сярод якіх 15 з'яўляюцца ўзорнымі. Штогод праводзяцца больш за 100 масавых гарадскіх мерапрыемстваў з удзелам школьнікаў у рамках тэатральнага фестывалю, круглагадовай спартакіяды, спартакіяд дапрызыўнай моладзі, выстаў дзіцячай тэхнічнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, розных конкурсаў. У гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі звыш 7,0 тысяч чалавек маюць магчымасць развіваць свае здольнасці ў музыцы, жывапісе, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, спорце, тэхнічнай творчасці.

У дашкольных і агульнаадукацыйных установах горада створаны ўмовы, каб 5460 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымлівалі адукацыю ў сетцы спецыяльных і інтэграваных устаноў, класаў, груп, пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. 99,9 працэнта дзяцей гэтай катэгорыі ахоплены рознымі відамі карэкцыйнай працы. Асноўную функцыю дыягностыкі і вызначэння індывідуальнага адукацыйнага маршруту для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця выконвае гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі арганізавана навучанне дзяцей з цяжкімі і (або) многімі парушэннямі псіхічнага і (або) фізічнага развіцця з дзённым знаходжаннем навучэнцаў на працягу 10,5 гадзін. Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да 3 гадоў атрымліваюць раннюю комплексную дапамогу ў групах кароткачасовага знаходжання.

Органамі кіравання і ўстановамі адукацыі прымаюцца меры па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем'ях". Праводзіцца мэтанакіраваная работа па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, вывучэнні становішча дзяцей у сям'і, вядзецца выяўленне і ўлік неўладкаваных сем'яў.