Знешнеэканамічная дзейнасць


Экспартны патэнцыял горада Віцебска

Горад Віцебск размешчаны ў паўночнай частцы Рэспублікі Беларусь на скрыжаванні найважнейшых шляхоў у прыбалтыйскія дзяржавы, Расею, Украіну, Цэнтральную і Заходнюю Еўропу.

Развітая транспартная інфраструктура дазваляе гораду Віцебску быць прывабным для прадпрыемстваў і арганізацый, арыентаваных на экспарт сваёй прадукцыі і паслуг (транспартнае паведамленне з іншымі гарадамі і рэгіёнамі ажыццяўляецца з дапамогай чыгуначнага, паветранага і аўтамабільнага транспарту).

Горад Віцебск валодае спрыяльнымі ўнутранымі фактарамі і ўмовамі для развіцця знешняга гандлю і прыцягнення інвестыцый.

Да асноўных прыродных рэсурсаў горада можна аднесці мінеральную крыніцу, на базе якой працуе курорт "Лётцы", і самае буйное ў Рэспубліцы радовішча даламіту. У наваколлях Віцебска маюцца значныя запасы глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў і пясчана-гравійнага матэрыялу, на тэрыторыі вобласці маецца найбольшы ў Рэспубліцы лесасечны фонд.

Навукова-адукацыйны патэнцыял горада прадстаўлены пяццю вышэйшымі навучальнымі ўстановамі - Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Машэрава, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт iВіцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, а таксама Інстытутам тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Прамысловасць горада Віцебска складаюць арганізацыі машынабудаўнічай і металаапрацоўчай галін, лёгкай і харчовай прамысловасці, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Віцебск падтрымлівае добрасуседскія сувязі з памежнымі рэгіёнамі і развівае адносіны з краінамі далёкага замежжа, заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з 24 гарадамі-партнёрамі Расійскай Федэрацыі, Германіі, Латвіі, Арменіі, Ізраіля, Швецыі, Кітая, Малдовы, Балгарыі, Сербіі.

Значная ўвага надаецца развіццю інфраструктуры горада, прыцягненню замежных інвестыцый, падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, рэалізацыі інавацыйных і турыстычных праектаў.

Упэўнена асвойваюць знешнія рынкі суб'екты малога і сярэдняга бізнесу – вытворцы прыбораў начнога бачання, аптычных прыбораў, медыцынскага абсталявання, пастаўшчыкі медыцынскіх вырабаў і інструментаў, аўтагідрапад'ёмнікаў, вымяральнай тэхнікі для патрэб энергетыкі.

Для далейшага развіцця эканомікі за кошт прыцягнення замежных інвестыцый і прагрэсіўных тэхналогій на тэрыторыі горада размяшчаецца свабодная эканамічная зона «Віцебск». На тэрыторыі СЭЗ дзейнічае спецыяльны падатковы і мытны рэжымы. Размяшчэнне вытворчасці ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск" дазваляе паменшыць фінансавую нагрузку на прадпрыемства і ў больш кароткія тэрміны дасягнуць акупнасці інвестыцыйных праектаў.

Зараз на тэрыторыі горада рэзідэнтамі СЭЗ "Віцебск" рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты з удзелам капіталу з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі, Вялікабрытаніі, Расіі, Германіі, Польшчы, Кіпра, Ізраіля, Чэхіі і Іспаніі.

Віцебск па праве называюць сёння культурнай сталіцай Беларусі, якая прыцягвае замежных турыстаў. Тут праходзіць самы значны форум мастацтваў Міжнародны фестываль мастацтваў " Славянскі базар у Віцебску», які збірае ўдзельнікаў і гасцей больш чым з 30 краін свету.

З Віцебскам звязаны жыццёвыя і творчыя шляхі многіх выдатных паэтаў і пісьменнікаў, музыкантаў і кампазітараў, тут тварылі знакамітыя мастакі І. Рэпін, Ю. Пэн, М. Шагал, К. Малевіч, Р. Фальк, М. Дабужынскі. Горад увайшоў у гісторыю, як адзін з вядучых цэнтраў мастацкага авангарду.

Для развіцця турыстычнай дзейнасці ў горадзе распрацаваны шэраг турысцка-экскурсійных маршрутаў, рэканструююцца і ствараюцца аб'екты інфраструктуры турызму, добраўпарадкоўваюцца паркавыя зоны. На тэрыторыі Віцебскага рэгіёна развіта сетка санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, больш чым 120 сельскіх сядзіб гатовыя прадаставіць паслугі экскурсійнага абслугоўвання і актыўнага адпачынку.

Запрашаем наведаць горад Віцебск і стаць яго надзейным партнёрам. Наладжваючы супрацоўніцтва з кожным з нашых замежных партнёраў, мы стараемся ў найвышэйшай меры ўлічваць узаемныя інтарэсы і магчымасці.