Сродкі масавай інфармацыі ў горадзе Віцебску
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт праводзіць мэтанакіраваную працу па асвятленню ў сродках масавай інфармацыі (далей СМІ) падзей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы, рэгіену, горада, дзейнасці органаў выканаўчай улады, арганізацый па рэалізацыі рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх праграм.
Рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў горадзе Віцебску ажыццяўляецца праз электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі.
Друкаваныя СМІ прадстаўлены дзяржаўнымі і недзяржаўнымі выданнямі.
Дзяржаўныя – абласная газета «Віцебскія весці», гарадская газета «Віцьбічы»
У горадзе выдаюцца недзяржаўныя і ведамасныя друкаваныя выданні. Яны маюць у асноўным рэкламна-інфармацыйную накіраванасць.
Электронныя мас-медыя таксама прадстаўлены дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ.
Дзяржаўная тэлепраграма ТВТ і «Беларусь 4 Віцебск», праграмы Віцебскага абласнога радыё і FM-станцыі «Радыё Віцебск» – 91,2 МГц) - СМІ дзяржаўнага прадпрыемства РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія Віцебск».
У Віцебску працуе рэгіянальная студыя прыватнай тэлекампаніі «СКІФ».
ЗАТ «Недзяржаўная тэлекампанія «Арт-відэа» ажыццяўляе выпуск тэлеканала «АРТ- відэа» – 48 канал, ТДА «Высокія тэхналогіі плюс» з'яўляецца заснавальнікам самага маладога тэлеканала ў Віцебску – «Наша ТБ».
На тэрыторыі горада транслююцца FM радыёстанцыі «Еўропа Плюс Віцебск» (97,8 FM) і «Рэтра Люкс» (104,6 FM).
У Віцебску працуюць 4 аператара кабельнага тэлебачання: унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»; ТДА «Перадавыя тэхналогіі»; ТАА «Тэле-медыя»; ТДА «Высокія тэхналогіі Плюс».
На тэрыторыі горада працуюць карэспандэнцкія пункты рэспубліканскіх газет «Звязда», «Савецкая Беларусія – Беларусь сегодня» «Рэспубліка», інфармацыйных агенцтваў БелТА, Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ, СТБ.
Дзяржаўныя друкаваныя СМІ
Найменне выдання |
Адрас і тэлефон |
Перыядычнасцьвыхаду |
Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» |
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля,17, |
Тры разыў тыдзень: |
Установа «Рэдакцыя абласной газеты «Віцебскія весці» |
210601, г.Віцебск, вул.Гогаля,17, |
Тры разыў тыдзень: |
Витебская районная газета |
210601, г.Витебск, ул. Гоголя, 17, |
Два разыў тыдзень: |
Дзяржаўныя радыёпраграмы
Найменне выдання |
Адрасі тэлефон |
Віцебскае абласное радыё |
210602 г. Віцебск, |
Дзяржаўныя FM-станцыі
Найменне выдання |
Адрасі тэлефон |
Радыё Віцебск (91,2 МГц) |
210602, г.Віцебск, вул.Камуністычная, 8, |
НедзяржаўныяFM-станцыі
Найменне выдання |
Адрасітэлефон |
Еўропа Плюс Віцебск |
210015, г. Віцебск, |
Рэтра FM (104,6 МГц) |
210015, г. Віцебск, |
Дзяржаўныятэлепраграмы
Найменне выдання |
Адрас і тэлефон |
ТВТ |
210602, г.Віцебск, вул.Камуністычная, 8, |
Беларусь-4 «Віцебск» |
Найменне выдання |
Адрас і тэлефон |
ТДА |
210027, г. Віцебск, |
Унітарнае прадпрыемства па оказанню паслуг «А1» |
150 |
ТАА «Тэле-медыа» |
210601, г.Віцебск, вул. Леніна, 10а, к.301, тэл. 36-49-62 |
ТДА |
210027, г.Віцебск, пр-тБудаўнікоў, 2, тэл. (8-033) 32-47- 413 (8-033) 32-47- 413 |
Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск»
Асаблівую ролю ў інфармацыйным забеспячэнні жыхароў Віцебска іграе гарадская газета «Віцьбічы», заснавальнікамі якой з'яўляюцца Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт і Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Створана масавая грамадска-палітычная газета ў 1991 годзе ў Віцебску. У 2001 годзе зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у рангу Ўстановы «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск».
З ліпеня 2007 года перарэгістраваная ў КІУП «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск».
У 2009 годзе выданне перарэгістраванае ў Дзяржаўным рэестры сродкаў масавай інфармацыі.
З першых дзён існавання газеты галоўным рэдактарам з'яўляецца Тулінава Ніна Уладзіміраўна. Яна з'яўляецца членам Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Рашэннем Віцебскага гарвыканкама № 705 ад 17 мая 2012 года, з мэтай пашырэння свабоднага доступу насельніцтва да нарматыўна-прававых актаў і іншай інфармацыі прававога характару, газета «Віцьбічы» вызначана органам абнародвання (апублікавання) нарматыўных прававых актаў Віцебскага гарвыканкама, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Выданне друкуецца ва Унітарным паліграфічным прадпрыемстве «Віцебская абласная друкарня».
Перыядычнасць выхаду газеты «Віцьбічы»: 3 разы на тыдзень. Фармат: А3. Палоснасць: аўторак – 8, чацвер – 24, Субота – 8 або 16. Поўнакаляровая.
Перыядычнасць выхаду газеты «Вячэрні Віцебск»: 1 раз у тыдзень. Фармат: А3. Палоснасць: чацвер – 24. Поўнакаляровая.
На працягу 30 гадоў «Віцьбічы» стабільна ўтрымліваюць першынство ў вобласці па тыражы.
Рэдакцыя з 2000 года працуе без датацый з бюджэту.
Праца рэдакцыі арганізавана ў цесным кантакце з заснавальнікамі – Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Віцебскім гарадскім Саветам дэпутатаў, што дазваляе аператыўна рэагаваць на самыя надзённыя праблемы. Даступна растлумачваюцца шматтысячнай аўдыторыі чытачоў рашэнні ўлады, распавядаецца аб тым, што прадпрымаецца для паляпшэння жыцця гараджан.
У напаўненні газеты «Віцьбічы» надаецца належная ўвага асвятленню пытанняў дзейнасці кіраўніка дзяржавы, урада (рубрыка «Тэма тыдня»), падзей рэспубліканскага маштабу (рубрыка «Навіны Беларусі»), «Выбары-2020» (была створана і працавала на працягу ўсёй выбарчай кампаніі адпаведная рубрыка).
У рэдакцыі праводзяцца «круглыя сталы», «прамыя лініі», падчас якіх з дапамогай кампетэнтных спецыялістаў з розных галін чытачы маюць магчымасць атрымаць адказы на самыя надзённыя пытанні жыхароў горада і вобласці.
Адной з цэнтральных тэм у газеце была і застаецца тэма чалавека працы. Яна асвятляецца пад рубрыкамі «Буйным планам», «Штрыхі да партрэта», «Чалавек і яго справа», « Глядзіце, хто зайшоў!», «Зямлю упрыгожваюць людзі», «Чалавек на сваім месцы», «Дынастыя», «Партрэт сучасніка» і іншыя.
Гэта апавяданні пра людзей не толькі розных прафесій, але і аб самых розных сферах прыкладання талентаў, уменняў, захопленасці цікавай справай. Журналісты актыўна выкарыстоўваюць такую форму даследаванняў, як укараненне ў розныя прафесіі.
Пра землякоў, якія праславілі Віцебшчыну, распавядаецца ў артыкулах пад рубрыкамі«Ведай нашых!», «Чалавек году Віцебшчыны».
Акрамя больш чым двух дзясяткаў пастаянных праектаў і тэматычных старонак, у газеце «Віцьбічы» рэгулярна з'яўляюцца новыя.
У 2020 і 2021 гадах рэдакцыя працягнула рэалізацыю ўдалых значных праектаў: «Родная зямля» (гісторыя, традыцыі, людзі Віцебска і Прыдзвіння), «Клопат» (сацыяльнай накіраванасці), «Надзея» (сумесны з Беларускім саюзам жанчын), «Вялікая змена» (адукацыя), «Азбука здароўя» (рэкамендацыі па прафілактыцы захворванняў), «Дзеля цябе» (моладзевая палітыка), «Служу Айчыне» (развіццё Узброеных Сіл на мясцовых прыкладах), «Гіпакарат» (установы аховы здароўя і медыцынскі персанал: перадавы вопыт), «Закон і мы» (сумесна з праваахоўнымі органамі), «Служба 101» (прафілактыка пажараў і іншых НС), «Спартыўны веснік» (ЗОЖ, спартыўныя дасягненні) і іншыя.