Рус Бел

Выканаўчая


Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі г. Віцебска і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі БеларусьЗаконам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва: эканомікай, рынкавымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, горадабудаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.

Праца Віцебскага гарвыканкама вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі, дабрачыннымі арганізацыямі.

Вышэйстаячым органам з'яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт