Рус Бел

Першамайскі раён



Сёння Першамайскі – адзін з самых добраўпарадкаваных і перспектыўных раёнаў абласнога цэнтра, тэрыторыя якога аб'ядноўвае ў сабе найстарэйшы мікрараён «Маркаўшчына» і сучасныя мікрараёны «Білева» і «Медцэнтр». 

Гісторыя Першамайскага раёна – гэта мноства прыкладаў перамог і узлётаў, самаадданай працы, чалавечай мужнасці.


У ім пражывае каля 198 тысяч чалавек. Аснову эканомікі раёна складае прамысловасць, прадстаўленая прадпрыемствамі мяса-малочнай, харчовай, лёгкай і электроннай галін.



У раёне ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць больш за 2200 юрыдычных асоб, каля 4950 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку 25 буйных прамысловых прадпрыемстваў і 6 буйных будаўнічых арганізацый, 18 сярэдніх школ, 4 гімназіі, 1 школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, 42 установы дашкольнай адукацыі, з якіх 3 з'яўляюцца цэнтрамі развіцця дзіцяці, установы аховы здароўя, прадпрыемствы гандлю, бытавога і жыллёва-камунальнага абслугоўвання.