Рус Бел
24.05.2022

55-гадовы юбілей адзначыла Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Віцебска

У 1966 годзе ў Першамайскім раёне абласнога цэнтра для юных талентаў адчыніла свае дзверы музычная школа № 2, якая праз 11 гадоў была ператворана ў школу мастацтваў № 1, а ў 2012 годзе пераназваная ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г.Віцебска».

Сёння ў шматпрофільнай школе, якая ўключае 3 аддзяленні: музычнае, харэаграфічнае і мастацкае, навучаюцца каля 700 чалавек, яшчэ 160 займаюцца ў студыях і групах эстэтычнага развіцця, якія працуюць на самаакупнасці. Унікальную сістэму адукацыі ў сферы культуры і мастацтва ў гэтай школе працягваюць развіваць 58 таленавітых педагогаў. За час працы ўстановы адукацыі з яе сцен выйшла 2700 навучэнцаў. Многія з іх сталі прафесійнымі музыкантамі, мастакамі, артыстамі, кіраўнікамі творчых калектываў, харэографамі.

Павіншаваць настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў прыйшлі старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і начальнік аддзела культуры гарвыканкама Наталля Шыёнак, намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Таццяна Лазуркіна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Красакова, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі культуры Віцебска. Многія педагогі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі, на ўрачыстасці ўспомнілі былых дырэктараў школы-юбіляра і педагогаў-ветэранаў.

У святочным канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы, педагогі, выпускнікі школы.

© Аўтарскае права "Віцьбічы".





Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"