Рус Бел
27.12.2021

Адзіны ў Беларусі музей мапедаў атрымаў пастаянную прапіску ў Віцебску

Пасля шматлікіх пераездаў Віцебскі музей мапедаў атрымаў сваю пастаянную прапіску ў адміністрацыйным будынку былога завода "Эвістар". Да гэтага экспанаты ўнікальнага музея прадпрымальніка Уладзіміра Гардзеева выстаўляліся на арандаваных пляцоўках.Рамонт на новых плошчах прадпрымальнік рабіў сваімі сіламі на працягу некалькіх гадоў.


Зараз у асноўным зале выстаўлена 30 савецкіх мапедаў і, па словах Уладзіміра, наведвальнікам за гадзіну ён можа расказаць пра мапеды СССР больш, чым яны даведаліся за ўсё жыццё. У экспазіцыі музея мініяцюрныя копіі мапедаў, шлемы, маторы, фатаграфіі з тэхнікай з асабістых архіваў іх уладальнікаў і многае іншае. У бліжэйшых планах — афармленне фотазоны.


Як распавёў Уладзімір, у першы дзень адчыненых дзвярэй музей наведалі каля 30 чалавек. Прынеслі маленькі падаруначак, прапанавалі два цікавых мапеда (адзін у дар) і нават пакінулі першы водгук на гугл-картах. З студзеня плануецца праводзіць рэгулярныя экскурсіі па папярэдняй запісу.



© "Віцьбічы"
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"