Рус Бел
02.11.2023

"Белпошта" датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 7 лістапада

 2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 7 лістапада, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Выплата пенсій і дапамог за 7 лістапада ў аб'ектах паштовай сувязі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, Мінска, а таксама сельскіх АПС Брэсцкай вобласці пачнецца з 4 лістапада. У АПС Гомеля, Гродна, у гарадскіх АПС Брэсцкай вобласці выплата пенсій і дапамог будзе ажыццяўляцца 6 лістапада.
7 лістапада будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі.

Аўтарскае права БелТА

 

 

 

 


Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"