Рус Бел
29.12.2023

Чатыры навагоднія мелодыі запісалі для ратушнага гадзінніка ў Віцебску

27 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Калекцыя мелодый для гадзінніка на ратушнай вежы ў Віцебску папоўнілася чатырма навагоднімі кампазіцыямі. Раней гэтай тэматыкі ў "рэпертуары" ўстройства не было, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская.
Павіншаваць віцябчан і гасцей горада з надыходзячымі святамі ўстанова вырашыла кампазіцыяй "Зіма" ("Потолок ледяной, дверь скрипучая") з усімі любімай стужкі "Іван Васільевіч мяняе прафесію". Звонавую аранжыроўку атрымалі таксама гучная "Три белых коня" з тэлевізійнага фільма "Чарадзеі", дзіцячая песня "В лесу родилась елочка" і беларуская "Завiруха".
Мелодыі гучаць па чарзе на працягу дня пасля бою курантаў, апавяшчаючы пачатак новай гадзіны. Іх хронаметраж складае ад 30 секунд да 1,5 мінуты. "Мы дабавілі ў гэтым годзе гэтыя кампазіцыі, паколькі навагодніх мелодый у нас у калекцыі амаль не было. Была толькі адна - "Маленькой елочке холодно зимой", - сказала дырэктар музея. - Апарат, які запісвае гэтыя мелодыі, закадзіраваны, - гэта італьянскі механізм. На жаль, мы не можам самі дабаўляць мелодыі, яны запісваюцца ў Італіі. Мы адпраўляем ноты, якія набіваюцца пад нашы званы, шыфруюцца, а затым мы атрымліваем коды".
Асноўная мэта праекта - прынесці радасць жыхарам і гасцям Віцебска. "Прыемна назіраць, калі на прыпынках людзі прытанцоўваюць пад гэтыя песні і падпяваюць, расплываюцца ва ўсмешцы, спыняюцца і пачынаюць запісваць", - дадала Таццяна Старынская.
Сёння ў вежавым гадзінніку віцебскай ратушы больш за 100 мелодый, звыш 40 з іх - бой розных званоў. У музычнай скарбонцы ёсць ваенныя матывы, пазыўныя "Славянскага базару", гімн Віцебска і іншыя. Выкарыстоўваюцца на працягу года каля 10 актуальных трэкаў.

Аўтарскае права "БелТА"

 

 

 

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"