Рус Бел
07.02.2022

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла на вытворчым унітарным прадпрыемстве "Элект" Грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку"

7 лютага 2022 года на вытворчым унітарным прадпрыемстве "Элект" Грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" актыўна прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўнення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з працоўным калектывам арганізацыі.

У працы дыялогавай пляцоўкі прыняла ўдзел экспертная група ў складзе Шарай Алены Уладзіміраўны - намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, Дзядзінкіна Аляксандра Леанідавіча - дырэктара Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА», кандыдата гістарычных навук, Навумовіча Максіма Дзмітрыевіча -намесніка дырэктара прадпрыемства "Элект" Грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".

Падчас дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі новаўвядзенні, якія датычацца замацавання сямейных і маральных каштоўнасцей у грамадстве, павышэння адказнасці кожнага грамадзяніна за сваё здароўе і сваю сям'ю. Асаблівая ўвага была акцэнтавана на сацыяльных гарантыях, якія прадстаўляюцца дзяржавай асобным катэгорыям грамадзян.


Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"