Рус Бел
19.01.2022

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адбылася   на базе ДУА "Гімназія № 2 г.Віцебска" 

19 студзеня 2022 года на базе ДУА "Гімназія № 2 г.Віцебска" ва ўсенародным абмеркаванні дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь актыўны ўдзел прынялі кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў і старшыні прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі раёна. З асноўнымі палажэннямі прысутных азнаёмілі: Горваль Святлана Аляксандраўна - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы, Шарай Алена Уладзіміраўна - намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, Дзядзінкін Аляксандр Леанідавіч - дырэктар Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА», кандыдат гістарычных навук, дацэнт, магістр права, Міхайлава Анжаліка Анатольеўна- начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі, Кунашка Валерый Віктаравіч - старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Сержаніна Марына Мікалаеўна - старшыня Чыгуначнай раённай г.Віцебска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.


Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"