06.03.2023
Каманда Віцебскага гарвыканкама заняла першае месца на "Віцебскай лыжні-2023"
У мінулую суботы ў Гарадку прайшла "Віцебская лыжня-2023". Абласное свята сабрала сотні ўдзельнікаў і балельшчыкаў.
На лыжаролерную трасу выйшлі супрацоўнікі дзяржаўнай улады ўсіх узроўняў, навучэнцы, студэнты, клубы па фізкультуры і спорце прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама жыхары вобласці.
Гасцей і ўдзельнікаў свята чакалі спаборніцтвы па перацягванні каната, армрэстлінгу, гіравым спорце, дартсе, шашках, шахматах, а таксама конкурсы, гульні, віктарыны і многае іншае.
Па выніках спартовых спаборніцтваў каманда Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта заняла першае месца.
Аўтарскае права "Віцьбічы"
Усе навіны
Другие новости