09.01.2023
Мікалай Арлоў наведаў 85-гадовую жыхарку Віцебска ў рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы"
У Віцебску працягваецца Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Ад усёй душы".
Мікалай Арлоў наведаў 85-гадовую жыхарку Віцебска. Паўлава Ларыса Паўлаўна з'яўляецца стваральнікам і нязменным кіраўніком школьнага музея народнай славы ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Віцебска ім. І.Р. Паперына».
Ларыса Паўлаўна з задавальненнем падзялілася не толькі гісторыяй свайго жыццёвага шляху, але і аб тым, як гуляючы па горадзе, праводзіць для турыстаў экскурсіі па гістарычным цэнтры.
Падчас чаявання Мікалай Арлоў звярнуўся да Ларысы Паўлаўны з прапановай правесці для яго экскурсію па Віцебску, і атрымаў сцвярджальную згоду.
Усе навіны
Другие новости