Рус Бел
23.06.2022

Моладзь памятае: у Віцебску прайшла патрыятычная акцыя

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа актыў саюза моладзі і жыхары абласнога цэнтра прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі "Моладзь памятае". Ля мемарыяльнага комплексу "Тры штыка" на плошчы Перамогі ярка ўспыхнулі дзясяткі агеньчыкаў лампад.

- Вельмі важна, што сёння па ініцыятыве моладзі Віцебска на плошчы Перамогі мы рэалізавалі грамадзянска-патрыятычную акцыю "Моладзь памятае". Сёння тут сабраліся розныя пакаленні, таму што нас аб'ядноўвае гістарычная памяць аб гераічным мінулым – адзначыў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. - Мы ўдзячныя пераможцам за тое, што жывем пад мірным небам, можам рэалізоўваць ідэі і планы ў квітнеючай і незалежнай Беларусі. Важна, што кожны з вас сёння аддасць даніну памяці і павагі, пакінуўшы сімвалічную іскрынку сэрца-запаленую лампаду - у знак павагі загінуўшым героям. Гістарычную памяць і праўду нельга забыць і перапісаць. Іх трэба памятаць і шанаваць.

– 22 чэрвеня – жалобная дата, бо няма нічога страшней вайны. Мы павінны берагчы памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і перадаваць нашым дзецям праўду, каб яны ведалі, якім коштам героі захавалі для нас мір – сказала віцяблянка Ганна Палякова, якая далучылася да патрыятычнай ініцыятывы.

© "Віцебскія весці"



Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"