Рус Бел
27.11.2023

На плошчы Перамогі ў Віцебску ідзе мантаж галоўнай у рэгіёне навагодняй ёлкі

 

Мантаж галоўнай у рэгіёне навагодняй ёлкі актыўна ідзе на плошчы Перамогі ў Віцебску. Вышыня ў бягучым годзе складзе амаль 35 м. У афармленні будзе выкарыстана каля 300 зялёных дрэў. Ёлку ўпрыгожаць мноствам разнастайных шароў залацістага і бардовага колеру, якіх будзе больш за 1200 штук. Казачную атмасферу ў афармленні створыць мноства агнёў (1,5 км святлодыёдных гірлянд).
На здымку: у час мантажу навагодняй ёлкі.


Аўтарскае права "БелТА"

 

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"