Рус Бел
31.03.2023

Прэзідэнт сёння звернецца з Пасланнем да народа і парламента

Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца ўжо сёння, 31 сакавіка. Мерапрыемства пачнецца а 11 гадзіне.

У ліку запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржорганаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпкорпуса - усяго больш за 2,5 тысячы чалавек. Чакаецца таксама, што Прэзідэнт адкажа на пытанні прысутных.

Выступленне Кіраўніка дзяржавы пакажуць усе нацыянальныя тэлеканалы, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Тэлеверсія Паслання - у 21:00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.

Аўтарскае права «Віцьбічы»
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"