Рус Бел
21.01.2022

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ №14 "аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Змены і дапаўненні Канстытуцыі,  якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

© БЕЛТА
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"