Рус Бел
10.07.2023

Сёння ў фестывальным Віцебску стартуе «Лялечны квартал»

 Традыцыйна ажыўлена ў дні “Славянскага базару” будзе і ў “Лялечным квартале”. Ужо сёння яго адкрыццё абвесціць музычна-фарсавая праграма, якая будзе ладзіцца прама на вуліцы перад лялечным тэатрам.
 З 10 па 16 ліпеня на сцэне Беларускага тэатра “Лялька” свае лепшыя спектаклі прэзентуюць лялечныя тэатры з Беларусі, Расіі і Украіны. Апроч таго “Лялечны квартал” прапануе чатыры паўнавартасныя вулічныя спектаклі, якія адбудуцца каля Цэнтра сучаснага мастацтва на вуліцы Талстога і шматлікія канцэртныя ды забаўляльныя праграмы і перфомансы. Першым, як і заўжды, глядач убачыць спектакль віцебскіх лялечнікаў “Брэменскія музыкі”. Менавіта ён, на думку мастацкага кіраўніка Віктара Клімчука, адпавядае духу свята мастацтваў. Таксама гаспадары сцэны падораць віцяблянам і гасцям горада спектакль-імправізацыю “Казкі пра казку” – прэм’еру гэтага года. Завершыць фестывальную праграму віцебскіх артыстаў таксама прэм’ерны спектакль новага сезона – “Мастак. Вяртанне ў Віцебск”, прысвечаны гораду і яго знакамітаму ўраджэнцу Марку Шагалу. У гэтым годзе ў Віцебск прыехалі адметныя калектывы з Санкт-Пецярбурга, Кіева, Пярмі, Пензы, Рыбінска, Іванава. Да прыкладу, абсалютна незвычайную пастаноўку Яўгена Карняга “Сёстры Грайі” прэзентуе вечарам у чацвер Маладзечанская “Батлейка”. Рыбінскі тэатр лялек пакажа спектакль “Шыш, або як мужык з царом пасварыўся”. І, наогул, практычна ўсе спектаклі, заяўленыя ў праграме – лаўрэаты і пераможцы прэстыжных міжнародных фестываляў. Кожны створаны ў адметнай аўтарскай стылістыцы.Авторское право «Витьбичи»

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"