Рус Бел
30.10.2023

Снег і галалёд па паўночным усходзе і да 17 градусаў цяпла па поўдні чакаецца сёння ў Беларусі

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзе і галалёдзіцы на дарогах па паўночным усходзе рэспублікі раніцай 30 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўночным усходзе - снег, мокры снег. Месцамі будзе назірацца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па Віцебскай вобласці прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах будзе слабы туман.
Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла. У паўднёвых раёнах слупкі тэрмометраў паднімуцца да 17 градусаў вышэй за нуль.


Аўтарскае права "БелТА"

 

 

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"